Зоркаўка балотная

(Пасля перасылкі з Stellaria palustris)

Зоркаўка балотная[3] (Stellaria palustris) — від раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, ва ўмераных абласцях Азіі.

Зоркаўка балотная
Stellaria palustris.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stellaria palustris Ehrh. ex Hoffm., 1791

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20191
NCBI  1137917
EOL  587674
IPNI  329693-2
TPL  kew-2482617

АпісаннеПравіць

Шматгадовая травяністая расліна, 15-35 см вышынёй. Сцеблы ад прамых да ўзыходзячых, маларазгалінаваныя, 4-кутныя, гладкія, бліскучыя або часам ніжняя частка трохі шурпатая. Лісце супратыўнае, без тронка, ад вузкаланцэтнага да эліптычнага, гладкае, 1-жыльнае, з цэлымі краямі, часта блакітна-зялёнае. Суквецце 2-12-кветкавае, звычайна няшчыльнае, 2-разгалінаванае. Вяночак радыяльна-сіметрычны, белы, ≈ 12-20 мм шырынёй; пялёсткаў 5, глыбока 2-лопасцевыя (выглядае як 10 пялесткаў), даўжынёй 6-13 мм, даўжэй, чым чашалісцікі. Чашалісцікаў 5, голых, шырока перапончатых, відавочна, 3-жыльных. Тычынак 10. Плод — яйкападобная, жаўтлява-карычневая, 6-клапанная, каробачка даўжынёй 7-9 мм.

РаспаўсюджаннеПравіць

Від распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі; інтрадукаваны ў правінцыі Квебек[4][5][6].

Ва Украіне від расце на вільготных тарфяных лугах, тарфяных балотах на Палессі, звычайна ў лесастэпе, спарадычна; у стэпе, вельмі рэдка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  5. bgbm.org. (англ.) 
  6. efloras.org. (англ.)