Падзялёнка, радоўка шэрая, плюсы (Tricholoma portentosum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).
Падзялёнка |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tricholoma portentosum (Fr.) Quél. 1873
|
Сінонімы |
---|
- Agaricus portentosus Fr., 1821
- Gyrophila portentosa (Fr.) Quél., 1886
- Gyrophila sejuncta var. portentosa (Fr.) Quél., 1896
- Melanoleuca portentosa (Fr.) Murrill, 1914
|
|
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка даўжынёй 4—9 см і 1,5—3 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Колер ножкі белы, пазней становіцца жаўтаватым або шараватым. Споры амаль круглыя, гладкія, бясколерныя.
Ядомы грыб.
Распаўсюджанне
правіць
Пашырана ў Еўропе, на тэрыторыі Беларусі з верасня па кастрычнік трапляецца ў хваёвых лясах (народныя назвы сівуха, плюсы).