Калібры

(Пасля перасылкі з Trochiliformes)

Калібры (Trochilidae) — сямейства птушак, адзінае ў атрадзе калібрыпадобных (Trochiliformes).

Калібры

Разнастайнасць калібры[1]
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trochilidae Vigors, 1825

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553437
NCBI  9241
EOL  8021
FW  39427

Апісанне правіць

Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 мм, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. Дзюба доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. Палігамы. Нясуць 1—2 яйцы. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.

Пашырэнне правіць

Каля 330 відаў. Пашыраны ў Амерыцы (ад паўднёвай Аляскі і Лабрадора да Вогненнай Зямлі). Жывуць у розных ландшафтах, пераважна аселыя.

Зноскі

  1. Малюнак з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur» (1904; «Мастацкія формы прыроды»). Гл. пералік усіх 12 відаў калібры на старонцы выявы.

Літаратура правіць