Цюльпан лясны

від раслін
(Пасля перасылкі з Tulipa sylvestris)

Цюльпан лясны, гарду́к[3] (Tulipa sylvestris) — кветкавая расліна роду Цюльпан (Tulipa) сямействаЛілейныя (Liliaceae).

Цюльпан лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tulipa sylvestris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43106
NCBI  248498
EOL  1083021
GRIN  t:404988
IPNI  543106-1
TPL  kew-290017
Tulipa sylvestris

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30—40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20—25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.

Арэал правіць

Міжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.

Размнажэнне правіць

Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.

Выкарыстанне і ахова правіць

Дэкаратыўная расліна.

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. В. Ластоўскі Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. старонка 802

Спасылкі правіць

  • Тюльпан лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны