UC
UC Browser — гэта вэб-браўзер, распрацаваны кампаніяй UCWeb. Па стане на 2017 год гэта быў самы папулярны мабільны браўзер у Індыі і Інданезіі, а таксама другі па папулярнасці ў Кітаі. Па стане на май 2022 года паводле StatCounter яго доля рынку браўзераў ва ўсім свеце складае 0,86 % (і 1,48 % на смартфонах).[4]
UC Browser | |
---|---|
Тып | браўзер |
Распрацоўшчыкі | UCWeb (Alibaba Group) |
Напісана на | Java |
Аперацыйная сістэма | iOS, Android, Windows Phone, Windows CE, Microsoft Windows, Tizen, chromeOS, Linux, Ubuntu, BlackBerry |
Мовы інтэрфейсу | кітайская, англійская, в'етнамская, інданезійская, руская |
Першы выпуск | красавік 2004 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Сайт | ucweb.com (англ.) |
Першапачаткова UC Browser быў запушчаны ў красавіку 2004 года на платформе Java ME, зараз даступны таксама на Android, iOS, BlackBerry OS, Symbian, Windows Phone, Microsoft Windows.[5] Вядомы праблемы з бяспекай і прыватнасцю браўзера, напрыклад, у чэрвені 2021 года было выяўлена, што браўзер запісвае даныя карыстальнікаў, адпраўляючы IP-адрасы на серверы Alibaba.[6]
Быў заблакіраваны ў Індыі 29 чэрвеня 2020 г. разам з 58 іншымі кітайскімі праграмамі, такімі як TikTok і WeChat, неўзабаве пасля пачатку інда-кітайскага памежнага канфлікта.[7]
Функцыянальнасць
правіцьUC Browser — гэта кросплатформавы вэб-браўзер, арыентаваны ў асноўным на мабільныя тэлефоны.[8] Ён вядомы сваім невялікім памерам і тэхналогіяй сціскання даных, што робіць яго папулярным у менш развітых краінах, дзе людзі звычайна маюць мабільныя тэлефоны з абмежаванай памяццю і прапускной здольнасцю інтэрнэту.[8] Браўзер выкарыстоўвае проксі-серверы, якія прапускаюць даныя праз серверы UCWeb перад адпраўкай на прыладу карыстальніка, што дазваляе сціскаць даныя, аднак таксама стварае рызыку для прыватнасці. [5] Дадатковыя магчымасці браўзера ўключаюць воблачнае паскарэнне, падтрымку HTML5 і функцыі воблачнай сінхранізацыі, а таксама «хуткае спампоўванне», функцыю, якая загружае файлы некалькімі часткамі адначасова.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ UC Browser-Safe, Fast, Private 13.5.5.1313; September 30, 2023 GMT+0200 — 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ iOS: Version History 1.1; 9 Nov 2022 — 2022. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ UC Browser for Windows 7.0.185.1002 LATEST May, 31st 2023 — 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats.
- ↑ а б UC Browser Review – Fast and Bandwidth Efficient . News.softpedia.com (26 лістапада 2010).
- ↑ PSA: Chinese UC Browser on iOS harvests your data even in incognito mode (2 чэрвеня 2021).
- ↑ "TikTok, Shareit, UC Browser among 59 Chinese apps banned by India as border tensions simmer in Ladakh". 29 June 2020.
- ↑ а б "A Browser You've Never Heard of Is Dethroning Google in Asia". 2 January 2018.