Кнігаўка

(Пасля перасылкі з Vanellus vanellus)

Кні́гаўка, ка́ня (Vanellus vanellus) — невялікая птушка сямейства сяўцовых атрада сеўцападобных.

Кнігаўка

Самец кнігаўкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vanellus vanellus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176481
NCBI  100859
EOL  1049340
FW  369363

Назва правіць

Народныя назвы: кныга, чайка, кігіка[1].

Апісанне правіць

Даўжыня цела 28-34 см, размах крылаў 66-80 см, маса каля 200 г. Галава, шыя і валлё чорныя, з сіне-зялёным металічным бляскам, спіна аліўкава-зялёная з пурпуровым адлівам, грудзі і брушка белыя. На галаве доўгі вузкі чубок. Крылы шырокія, закругленыя на канцах. Маладыя цёмна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам. Голас: гучнае, трошкi хрыплае «кiі-р-вi», «кіі-р-віі».

Пашырэнне правіць

Месцы пражывання — лугi з сярэдняй вiльготнасцю, пашы, вiльготныя палi паблiзу лугоў, дэльты рэк, берагi i рачныя астравы (даходзіць да вышыні ў 800—900 м, у выключных выпадках — да 1000 м в.у.м.).

Арэал ад Еўропы (акрамя крайніх паўночнага ўсходу і поўдня) шырокiм поясам праз Цэнтральную Азiю да Цiхага акіяна. Пералёты ў (канцы ІІ) III—IV, (канец V) VI—XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напрыклад, у Вялікабрытаніі, Францыі, Паўночнай Італіі, Іспаніі, Турцыі). Распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў (народныя назвы кігіка, кныга, чайка). Месца зiмовак: Заходняя i Паўднёвая Еўропа, Брытанскiя астравы, Малая, Паўднёвая i Усходняя Азiя, Японскiя астравы, Паўночная Афрыка.

Асаблівасці біялогіі правіць

Лётае не хутка, але манеўрана. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, таксама малюскамі, чарвямі, насеннем раслін.

Гняздо ў неглыбокай ямцы сярод нiзкай раслiннасцi на адкрытым месцы, скупая высцiлка з сухой травы, D = 10-14 см, H = ~2 см. Яйкi: 4 (2-5), грушападобныя, аліўкавыя, алiўкава-зялёныя альбо светла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя i густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46 х 33 мм (42-50 х 31-34 мм).

Птушаняты пачынаюць лётаць праз месяц.

У міфалогіі правіць

У вершы «Мая Бесядзь» Аркадзь Куляшоў расказвае легенду аб нараджэнні рэк. Стваральнікамі блакітна-вадзяных зямных стужак былі птушкі. Вялікія намаганні давялося ім прыкласці, каб выкапаць бясконцае мноства рэчышчаў. Адна толькі каня цешылася адпачынкам ды кпіла з працавітых птушак, за што яны паслалі ёй вечны праклён:

 

Таму і лятае яна над рэкамі
І просіць піць
Аж да сённяшніх дзён.

 

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Czarnecki Z., Dodrowolski K.A., Jablonski B., Nowak E., Siwek. W. Ptaki Europy. Przewodnik terenowy. PWN, Warszawa, 2000. 391 s., 96 tablic z rysunkami. Пераклад пад агульнай рэд. Міхаіла Нікіфарава, перакладчыкі з польскай мовы: Дзмітры Вінчэўскі, Ірына Самусенка, Аляксандр Зарубаў, Таццяна Паўлюшчык. Навуковае выдавецтва ПВН, 2000. –349с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org

Спасылкі правіць