Іва́нкавічы[1] (трансліт.: Ivankavičy, руск.: Иванковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі БаранавічыВаўкавыск, на р. Іса.

Вёска
Іванкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 150 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Іванкавічы на карце Беларусі ±
Іванкавічы (Беларусь)
Іванкавічы
Іванкавічы (Брэсцкая вобласць)
Іванкавічы

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1570 годзе вёска мела 3 валокі зямлі, падатак складаў 3 капы і 9 грошай.

У 1905 годзе вёска і маёнтак у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета.

З 1921 годзе 2 аднайменныя вёскі і фальварак у складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 22 вяскоўцы, акупанты загубілі 16 жыхароў.

У 1971 годзе  працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка.

Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

правіць

Інфраструктура

правіць

Працуюць майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, магазін, пачатковая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць