Іван Іванавіч Катляр

вучоны-філосаф, палітолаг

Іван Іванавіч Катля́р[1] (нар. 15 чэрвеня 1941, Балотца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філосаф і палітолаг, грамадскі дзеяч[2]. Прафесар паліталогіі. З 1998 года старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека)[3]. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Права человека», першы на Беларусі распрацоўнік і выкладчык аднайменнага вузаўскага спецкурса[4].

Іван Іванавіч Катляр
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1941(1941-06-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія, паліталогія і правы чалавека
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Балотца на Гродзеншчыне. У 1964 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, 1973 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу[5].

Пасля заканчэння інстытута настаўнічаў, служыў у арміі, потым займаў камсамольскія і партыйныя пасады[6]. У 1978 годзе быў прызначаны намеснікам упаваўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў БССР па Брэсцкай вобласці[5].

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Грамадская думка калгаснікаў у развітым сацыялістычным грамадстве» абараніў у 1984 годзе. У 1985 годзе стаў выкладаць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Пасаду прафесара заняў у 1997 годзе. У 2003 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла Катляру званне прафесара па спецыяльнасці «Паліталогія»[3].

Вучоны даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця палітычнага працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар шматлікіх дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека[5].

Першым у рэспубліцы правёў навукова-педагагічны эксперымент выкладання правоў чалавека (1994—1998 гады), вынікам якога стала стварэнне рэспубліканскай сістэмы адукацыі па правах чалавека. У 1996 годзе выдаў дапаможнікі «Права человека» і «Права человека: современные представления и механизмы защиты», якія сталі першымі навукова-метадычнымі выданнямі па праблеме правоў чалавека на Беларусі[3]. У той жа год напісаў па даручэнні Міністэрства адукацыі праграму спецкурсаў «Правы чалавека»[7].

Не раз выступаў на калегіях Міністэрства адукацыі, удзельнічаў у парламенцкіх слуханнях па праблеме правоў чалавека[8].

Грамадская дзейнасць

правіць

Быў стваральнікам дыскусійнага клуба выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989—1991), Брэсцкай групы правоў чалавека (1993—1996), Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай асацыяцыі садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1995—1999)[6][9].

Старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека) (з 1996 года)[10]. Арганізацыя была створана па ініцыятыве Катляра ў 1996 годзе[11][12][13][14][15].

Узнагароды

правіць

«Брэстаўчанін 1996 года» ў галіне навукі па версіі «Брестского курьера» (за выданне дзвюх кніг «Права человека» і правядзенне рэспубліканскай канферэнцыі па правах чалавека)[16].

Шматразова атрымоўваў дыпломы Міжнароднага біяграфічнага цэнтра[17][18][19][20][21][22]. Узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, атрымліваў падзякі ад прадстаўнікоў ААН у Рэспубліцы Беларусь[23][24].

Біяграфія Івана Катляра апублікавана ў 8-м томе 18-томнай Беларускай энцыклапедыі (1999 год), выданнях Міжнароднага біяграфічнага цэнтра «Выдатныя мысліцелі ХХ стагоддзя», «Выдатныя навукоўцы XXI стагоддзя», іншых энцыклапедыях і слоўніках[6].

Ацэнкі

правіць

У 2002 годзе Людміла Маслюкова з «СБ. Беларусь сегодня» апісвала папулярызатара ідэі правоў чалавека з 1970-x гадоў так: «Мяркуючы па фактах, Іван Катляр — асоба значная: заснавальнік вузаўскай дысцыпліны, педагог-наватар, вучоны з сусветным імем»[8].

  • Котляр, И. И. Общественное мнение колхозников — действенный фактор совершенствования социалистической демократии на селе : материал в помощь лектору / И. И. Котляр. — Минск : Правление о-ва «Знание» Бел. ССР, Науч. метод. совет по пропаганде философии науч. коммунизма, 1982. — 20 с.
  • Котляр, И. И. Взгляд изнутри: общественно-политический процесс на Беларуси / И. И. Котляр. — Лунинец: Спектр, 1993. — 121 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — Минск : Право и экономика, 1996. — 146 с. (рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання ў якасці дапаможніка для студэнтаў неюрыдычных вучэбных устаноў).
  • Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 2-е изд., перераб. и доп. — Брест : Б.т., 1996. — 98 с.
  • Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Брест : Брест. обл. тип., 1997. — 98 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Брест : Лавров, 1997. — 185 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — 3-е изд. — Брест : Изд-во С. Лаврова, 1998. — 185 с.
  • Котляр, И. И. Права человека в современной Беларуси: состояние, проблемы, перспективы / И. И. Котляр; науч. ред. С. Ф. Дубенецкий. — Минск : Веды, 1999. — 196 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2002. — 254 с.
  • Права человека : учеб. пособие для высших учебных заведений / А. Д. Гусев [и др.]; под общ. ред. А. Д. Гусева и Я. С. Яскевич. — Минск : ТетраСистемс, 2002. — 303 с. (Катляр І. І. у суаўтарстве).
  • Котляр, И. И. Права человека : курс лекций / И. И. Котляр. — Брест : БрГУ им. А. С. Пушкина, 2004. — 188 с.
  • Котляр, И. И. 12 лекций по правам человека: науч.-метод. материал к курсу лекций : учеб.-метод. пособие / И. И. Котляр. — Барановичи : БарГУ, 2005. — 344 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — 2 е изд. — Минск : Тесей, 2005. — 286 с.
  • Котляр, И. И. Права человека и высшая школа: концептуальные основы преподавания, изучения и воспитания, управленческие решения : монография / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2007. — 232 с.
  • Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов высших учебных заведений / И. И. Котляр. — 3 е изд. — Минск : Тесей, 2008. — 314 c.
  • Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — Брест : Альтернатива, 2009. — 263 с.
  • Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — 2 е изд., доп. — Брест : Альтернатива, 2010. — 269 с.

Крыніцы

правіць
  1. БелЭн 1999.
  2. Дайджесты. Анонсы. Даты (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (14 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2016. Праверана 19 ліпеня 2020.
  3. а б в Сіманоўскі, С.І. З верай у ідэалы // Настаўніцкая газета : газета. — 2018. — № 49 (8101). — С. 24.
  4. Лобачева, Василиса. Право стать самим собой (руск.). СБ. Беларусь сегодня (20 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  5. а б в БелЭн 1999, с. 175.
  6. а б в Стралец, М. Наш зямляк – Іван Іванавіч Катляр . Новае жыццё (15 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 19 ліпеня 2020.
  7. Николай Хорошко, Юрий Кусков И один в поле воин(руск.) // Заря : газета. — 9 снежня 1999 года.
  8. а б Маслюкова, Людмила. Научная альтернатива ловле блох (руск.). СБ. Беларусь сегодня (19 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  9. Стрелец, Михаил (2018-03-08). "Гуманист и правозащитник : о книге «Личность: Котляр И. И.»". Брестский вестник(руск.).
  10. Требуется объективный взгляд (руск.)(недаступная спасылка). СБ. Беларусь сегодня (27 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  11. Спецслужбы создали свои «правозащитные» организации? (руск.). Наша Ніва (3 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  12. Лукашук, Змитер. В Брюсселе и Страсбурге появляются неизвестные правозащитные организации из Беларуси (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2013. Праверана 19 ліпеня 2020.
  13. Лукашук, Зміцер. У Брусэлі і Страсбургу з’яўляюцца невядомыя праваабарончыя арганізацыі з Беларусі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2013. Праверана 19 ліпеня 2020.
  14. Lukashuk, Zmicier. Unknown Belarusian human rights organizations appear in Brussels and Strasbourg (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  15. Спецслужбы стварылі свае «праваабарончыя» арганізацыі? . Наша Ніва (3 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  16. Брестчанин года – 1996. Наука: Иван Котляр, доцент Брестского госуниверситета(руск.) // Брестский курьер : газета. — 1997. — № 1.
  17. Северянин В., Мойсейчик А. Аплодисменты из Кембриджа – учёному из Бреста(руск.) // Брестский курьер : газета. — 12 красавіка 2001 года.
  18. Хто ёсць хто ў Беларусі. Міжнароднае прызнанне // Настаўніцкая газета : газета. — 28 красавіка 2001 года.
  19. Поздравляем! Награда XXI века – учёному из Бреста(руск.) // Народная газета : газета. — 12 красавіка 2001 года.
  20. Прафесар брэсцкага універсітэта стаў «Міжнародным выкладчыкам-2004» // Настаўніцкая газета : газета. — 5 кастрычніка 2004 года.
  21. Его опыт нам пригодится // Белорусская деловая газета : газета. — 15 лютага 2005 года.
  22. Наши в Кембридже (руск.)(недаступная спасылка). СБ. Беларусь сегодня (1 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  23. Аляшкевіч, Вераніка. Кнігі ў дар са шчырай любоўю . Настаўніцкая газета (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
  24. Седнев, А. Выбирай себе титул(руск.) // Вечерний Брест  (руск.) : газета. — 1 красавіка 2005 года.

Літаратура

правіць
  • Катля́р Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Гордей, Е. Н. Первопроходец / Е. Н. Гордей. — Брест : Издательский дом С. Лаврова, 2001. — 89 с. — ISBN 985-6371-68-6.
  • Жилко, В. В. И. И. Котляр — профессор, учитель, общественный деятель / В. В. Жилко, А. Н. Головченко. — Брест : РООЗПЧ (СМОПЧ), 2007. — 80 с.
  • Птичкина, С.А., Головченко, А.Н. Личность: Котляр И. И.. — Брест: Альтернатива, 2018. — 102 с. — ISBN 978-985-521-614-9.

Спасылкі

правіць