Іван Ануфрыевіч Сухазанет
Іван Ануфрыевіч Сухазане́т[2][3] (11 (22) ліпеня 1788[3], па іншых звестках 04(15).7.1788[4] — 8 (20) лютага 1861) — рускі ваенны дзеяч, генерал-ад’ютант (1825[4]), генерал ад артылерыі (1834[4], 1839[2][3]). Брат ваеннага міністра М. А. Сухазанета.
Іван Ануфрыевіч Сухазанет | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1788 |
Дата смерці | 8 лютага 1861 (72 гады) |
Месца пахавання | |
Жонка | Ekaterina Alexandrovna Sukhozanet (nee Beloselskaya-Belozerskaya)[d] |
Дзеці | Anna Bezobrazova[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | артылерыя |
Званне | Генерал ад артылерыі[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў вёсцы Вясея[2] (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1803 годзе скончыў Другі кадэцкі корпус і ў званні падпаручніка прыняты на службу ў Інжынерны корпус. Затым перайшоў у 1-ы артылерыйскі полк.
Удзельнік руска-пруска-французскай вайны 1806—1807 гадоў. Прымаў удзел у баях каля Пултуска, Пройсіш-Эйлаў, Гутштата, Фрыдланда і інш. У час вайны 1812 года І. А. Сухазанет камандаваў артылерыйскімі часцямі. Прымаў удзел у баях каля Друі, Чашнікаў, пад Клясціцамі, Полацкам і інш. У час замежных паходаў 1813—1814 гадоў удзельнічаў у баях каля Баўцэна, Дрэздэна, Лейпцыга, Парыжа і інш. У 1814 годзе прызначаны начальнікам артылерыі 4-га корпуса, а пасля заканчэння ваенных дзеянняў — начальнікам штаба па артылерыйскай частцы 1-й арміі[4]
Са снежня[4] 1819 года І. Сухазанет на пасадзе начальніка артылерыі Гвардзейскага корпуса ў Санкт-Пецярбургу. У час паўстання дзекабрыстаў аддаў загад адкрыць агонь па па карэ паўстанцаў[2][3]. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вызначыўся пры аблозе Браілава. У час задушэння паўстання 1830—1831 гадоў камандаваў артылерыяй арміі, страціў нагу[2][3]. У снежні 1831 года прызначаны галоўнакіруючым Артылерыйскім і Інжынерным вучылішчамі[4]. У студзені 1832 года[4] генерал-лейтэнант І. А. Сухозанет прызначаны дырэктарам Імператарскай Ваеннай акадэміі, якой ён кіраваў да 1854 года.
Член Ваеннага савета Расійскай імперыі з 1833 года.
Памёр І. А. Сухазанет 8(20) лютага 1891 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.
Ушанаванне памяці правіць
8 снежня 2018 года ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 186-ай гадавіны з дня яе заснавання. Адным з мерапрыемстваў было адкрыццё мемарыяльнай дошкі першаму дырэктару Імператарскай Ваеннай акадэміі, генералу ад артылерыі Івану Ануфрыевічу Сухазанету[5].
Зноскі правіць
- ↑ https://encyclopedia.mil.ru/encyclopedia/heroes/USSR/more.htm?id=11870594@morfHeroes
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д ЭГБ 2001.
- ↑ а б в г д е ё Сухозанет Иван Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (руск.)
- ↑ В Москве открыта мемориальная доска случчанину // Наследие Слуцкого края (руск.)
Літаратура правіць
- Карніловіч Э. А. Сухазане́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Карніловіч Э. Сухазане́ты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 450—451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі правіць
- Сухозанет Иван Онуфриевич (1831—1836) // Военная академия Ракетных войск стратегического назначения имени Петра Великого(недаступная спасылка) (руск.)
- Календарь артиллерии // Клуб выпускников Коломенского (Михайловского) Артиллерийского училища (руск.)
- Именно генерал из-под Слуцка ввёл в армии команду «Смирно!» // Наследие Слуцкого края (руск.)
- Иван Онуфриевич Сухозанет // Армейский сайт «Почта Полевая» (руск.)
- Сухозанет Иван Онуфриевич (Анофриевич) Словарь русских генералов. Проект «1812 год» (руск.)
- Сухозанет Иван Онуфриевич (Анофриевич) // Война 1812 года. Биографический справочник (руск.)
- Особняк Сухозанета (XVIII—XIX века) // Дом журналиста Невский 70 (руск.)