Іван Мікалаевіч Тамашэвіч

спявак, баяніст, педагог

Іван Мікалаевіч Тамашэ́віч[1] (нар. 4 сакавіка 1949, в. Мерч, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спявак (барытон), баяніст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1991)[2]. Народны артыст Беларусі (2000). Лаўрэат Рэспубліканскага (1989), Усесаюзнага і Міжнароднага конкурсаў (абодва 1990) выканаўцаў камернай музыкі.

Іван Мікалаевіч Тамашэвіч
Дата нараджэння 4 сакавіка 1949(1949-03-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, баяніст, педагог
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал і баян[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1979 годзе Мінскі педагагічны інстытут. З 1969 года працаваў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 года выкладчык Наваполацкага музычнага і Полацкага педагагічнага вучылішчаў. З 1988 года арганізатар і мастацкі кіраўнік канцэртнага аб’яднання пры Беларускім таварыстве інвалідаў па зроку, з 2001 года саліст Белдзяржфілармоніі. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1970 года саліст сімфанічнага аркестра і камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 года — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.

Творчасць

правіць

У рэпертуары песні замежных і беларускіх кампазітараў (некаторыя выконваў упершыню), рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «О калі б мог выказаць у гуку» (1990), «Я не шкадую сэрца добрым людзям» (1995), «Раманс забыты, але цудоўны», «І адкрыліся вочы ў душы» (абодва 1996), «Жамчужны россып мелодый кахання» (1997), «Зямны паклон вялікім юбілярам» (1998—1999, прысвечаны А. Пушкіну і П. Чайкоўскаму), «Букет прэм’ер ад юбіляра» (2000), «О раманс, ты любоў мая вечная» (2001).

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць