Іван Пятровіч Казырэўскі
Іван Пятровіч Казырэўскі (1680, Якуцк, Расія — 2 снежня 1734) — землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў і Паўднёвай Камчаткі.
Іван Пятровіч Казырэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, падарожнік, ваенны |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1680[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (13) снежня 1734 (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з беларускай шляхты. Яго дзед і бацька як ваеннапалонныя ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 сасланы царом Аляксеем Міхайлавічам у Якуцк. У 1700 І. Казырэўскі накіраваны якуцкім ваяводам на Камчатку для прывядзення мясцовых жыхароў у падданства да Расіі. У 1711—13 у пошуках гандлёвых шляхоў у Японію І. Казырэўскі на чале атрада казакаў абследаваў Курыльскія а-вы (да в-ва Хакайда). Сабраў звесткі пра астравы і іх насельніцтва, вымераў адлегласць паміж імі, апісаў метэаралагічныя ўмовы на астравах і ў пралівах. Склаў першую карту Камчаткі і Курыльскіх а-воў, якой пазней карысталіся рускія і замежныя падарожнікі, у т.л. В. Берынг і С. Крашаніннікаў. У канцы 1710-х г. кіраваў Камчаткай, потым пастрыгся ў манахі. 3 1720 у Якуцку. У 1727—29 першы зрабіў падарожжа ўніз па р. Лена з выхадам у Ледавіты акіян. 3 1730 у Маскве. У 1731 арыштаваны па лжывым абвінавачанні, памёр у турме.
Зноскі
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/ZV_20140307_8.pdf
Літаратура
правіць- Ярмоленка В. Казырэўскі Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Козыревский Иван Петрович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Козыревский Иван Петрович (биография) // Краязнаўчы сайт «Камчатский край» (руск.) (Праверана 2 ліпеня 2023)
- Курилы — земля российская. 300 лет с начала похода И. П. Козыревского к Курильским островам (1713—2013)(недаступная спасылка) (руск.) (Праверана 2 ліпеня 2023)
- Козыревский Иван Петрович // Библиотека сибирского краеведения (руск.) (Праверана 2 ліпеня 2023)
- Богданов В. В. Судьба исследователя Курил и Японии Ивана Козыревского // Камчатская краевая библиотека(недаступная спасылка) (руск.) (Праверана 2 ліпеня 2023)