Ігар Валянцінавіч Семчанка
Ігар Валянцінавіч Се́мчанка[1] (нар. 21 ліпеня 1959, Гомель) — беларускі вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[2].
Ігар Валянцінавіч Семчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1997) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 ліпеня 1959 года ў Гомелі.
Скончыў з адзнакай фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе па спецыяльнасці «Фізіка», аспірантуру ў 1984 годзе. З 1984 года — на пасадзе асістэнта кафедры агульнай фізікі, з 1985 года — дацэнт, у 1997—2004 гадах — загадчык кафедры[3]. З 1989 па 1997 гады — дэкан фізічнага факультэта, з 2004 года — прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны па вучэбнай рабоце. З 2022 — намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай дзейнасці Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па праблемах оптыкі штучных кампазіцыйных структур з асаблівымі ўласцівасцямі, оптыкі крышталёў, электрадынамікі метаматэрыялаў, нелінейнай оптыкі, акустаэлектронікі. Развіў тэорыю распаўсюджання і ўзаемадзеяння электрамагнітных і акустычных хваль у гіратропных асяроддзях з прасторавай і часавай перыядычнай структурай[1]. Аўтар больш за 400 навуковых і навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, больш за 130 артыкулаў у часопісах, больш за 100 навукова-метадычных артыкулаў, 19 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 9 патэнтаў[3].
Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[3], член савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцям «Оптыка» і «Тэарэтычная фізіка» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (намеснік старшыні — з 2012 года)[3], Беларускага фізічнага таварыства[3], рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання».
Узнагароды
правіць- Абласная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі (1985),
- Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў ГДУ (1988),
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015),
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[5].
Зноскі
Літаратура
правіць- Семчанка Ігар Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 320. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Семчанка Ігар Валянцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Семчанка Ігар Валянцінавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, фізіка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Семченко Игорь Валентинович Архівавана 9 студзеня 2020. (руск.) // Сайт ГДУ
- База патентов Беларуси Архівавана 17 кастрычніка 2021. (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)