І́жма (Изьва, руск.: И́жма) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.

Іжма
комі Изьва, рус. Ижма
Рака Іжма каля сяла Усць-Ухта
Рака Іжма каля сяла Усць-Ухта
Характарыстыка
Даўжыня 531 км
Басейн 31 000 км²
Расход вады 203 м³/с (154 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Ціманскі краж
 • Вышыня вышэй 197 м
 • Каардынаты 62°41′27″ пн. ш. 55°00′40″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора (455 км ад вусця)
 • Месцазнаходжанне с. Усць-Іжма (Іжэмскага раёна Рэспублікі Комі)
 • Каардынаты 65°19′24″ пн. ш. 52°54′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора → Баранцава мора
Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050300112103000075588
Басейн Пячоры
Басейн Пячоры
physical
Іжма
Іжма
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Даўжыня ракі 531 км. Плошча вадазбору 31 000 км². Іжма бярэ пачатак на поўдні Ціманскага кража, цячэ на паўночны захад. У вярхоўях берагі пакрытыя лесам, у ніжнім цячэнні па берагах больш лугоў і балот. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні ў рэчышчы ёсць парогі і камяністыя перакаты. Самы вялікі парог — Селем-Косьет (Сардэчны) — знаходзіцца ніжэй Саснагорска. Ад вусця Ухты Іжма суднаходная. У ніжнім цячэнні Іжма моцна пашыраецца (да 400—1000 м)[1], цячэнне слабее, рака пачынае ўтвараць пратокі, затокі і вялікія астравы. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Іжма некалькімі пратокамі. Жыўленне ракі снегавое[1]. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[1].

Найбуйнейшыя прытокі — Седзью, Ухта, Кедва (левыя); Аюва, Сэбысь (правыя).

Рака суднаходная на адлегласці 82 км ад вусця (да сяла Іжма)[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 162. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 

СпасылкіПравіць