Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі

навуковая ўстанова
(Пасля перасылкі з Інстытут біяхіміі АН БССР)

Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі — другая (пасля Інстытута біяарганічнай хіміі) профільная арганізацыя навукі Беларусі ў галіне біяхіміі. Месціцца ў Гродне.

Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
(Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАНБ)
Заснаваны 1970
Дырэктар Ігар Мікалаевіч Семяненя[1]
Супрацоўнікаў 65
Аспірантура 03.01.04 Біяхімія
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Гродна
Юрыдычны адрас 230023, Гродна, плошча Антонія Тызенгаўза, 7
Сайт ibiochemistry.by

Гісторыя правіць

Датай заснавання Інстытута лічыцца 1970 год, калі пастановай Прэзідыума АН БССР у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР з правамі юрыдычнай асобы. На новаствораны Аддзел, які ўвайшоў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, былі ўскладзены наступныя абавязкі:

  • правядзенне даследаванняў у галіне вывучэння малекулярных механізмаў каталітычнага ўздзеяння тыаміндыфасфату і ролі вітамінаў у рэгуляцыі абмену рэчываў, уключаючы біяхімічныя асновы;
  • распрацоўка навуковых асноў ужывання антыметабалітаў вітамінаў, якія атрыманы шляхам сінтэзу, і натуральных антывітамінных чыннікаў у медыцыне і ветэрынарыі.

У 1985 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР[2]1992 — АН Беларусі, з 1997 — НАН Беларусі). Інстытуту былі вызначаны наступныя напрамкі навуковай дзейнасці:

У 1995 Інстытут быў пераведзены ў склад новастворанага Аддзялення медыка-біялагічных навук, дзе прабыў амаль дзесяцігоддзе.

Новым этапам развіцця Інстытута можна лічыць 20062011 гг. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі 19.01.2006 № 9 і Бюро Прэзідыўма НАН Беларусі 12.05.2006 № 245 была ўтворана Дзяржаўная ўстанова "Навукова-вытворчы цэнтр «Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі». Установа ўвайшла ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі і ёй былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:

  • эксперыментальная і клінічная фармакалогія, фармацыя і тэхналогія лекаў, таксікалогія, біяхімія чалавека і жывёл, біямедыцынская і фармацэўтыная хімія;
  • даследаванні і распрацоўка лекаў і другіх фармацэўтычных прадуктаў;
  • даклінічныя, біяэквівалентныя і фармацэўтычныя іспыты;
  • даследаванні і распрацоўкі ў галіне абмену рэчываў і сродказ метабалічнай тэрапіі, біяфармакалогіі і клетачнай тэрапіі.

Са стварэннем Навукова-вытворчага цэнтра асноўныя даследаванні перамясціліся ў Мінск; у Гродне застаўся філіял Інстытута. Сталі праяўляцца крызісныя з’явы.[3]30 снежня 2011 г.[4] Навукова-вытворчы цэнтр быў рэарганізаваны: арганізацыя ліквідавана, прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ» увайшло на правах юрыдычнай асобы ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, астатнія мінскія падраздзяленні Цэнтра — у склад Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гродзенскія падраздзяленні былі аб’яднаны ў Гродзенскі філіял Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, які ўвайшоў у склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі.

У 2012 годзе на базе Гродзенскага філіяла Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі быў адноўлены Інстытут біяхіміі ў якасці самастойнай Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі». У 2013 Інстытут быў вернуты ў склад Аддзялення медыцынскіх навук[5]. Арганізацыі былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:

Навукова-практычная значнасць Інстытута правіць

  • працы ў галіне нейрахіміі і нейрафармакалогіі, біяхіміі алкагольнай і наркатычнай залежнасці, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
  • даследаванні некаферментных функцый вітаміну В, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
  • працы па фармакалогіі паводзінаў, кардыяфармакалогіі, біяхіміснай фармакалогіі, таксікалогіі, тэхналогіі лекаў;
  • стварэнне ў 2009 першай інавацыйнай фармацэўтычнай вытворчасці ў рэспубліцы — рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ». За пяць год, што прайшли пасля стварэння, на прадпрыемстве вынайдзены і асвоены выпуск цэлага шэрагу лекаў, у т.л. супрацьпухлінных прэпаратаў, а таксама мінеральных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў.

Вядомыя навукоўцы правіць

Дырэктары правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1970 году. — Мн., 1971.
  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. — Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. — Мн., 2000.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. — Мн., 2002.
  • Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. — Мн., 2005.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2011 году. — Мн., 2012.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2012 году. — Мн., 2013.

Спасылкі правіць