Інстытут філасофіі НАН Беларусі

(Пасля перасылкі з Інстытут філасофіі НАНБ)

Інстытут філасофіі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь.

Інстытут філасофіі НАН Беларусі
(ІФ НАН Беларусі)
Заснаваны 1931
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас вул. Сурганава, 1к2, 220072
Сайт philosophy.by

Гісторыя правіць

Інстытут філасофіі быў створаны 19 сакавіка 1931 года і з’яўляецца адной з найстарэйшых навуковых устаноў гуманітарнага профілю ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1935 г. пасля далучэння Інстытута савецкага будаўніцтва і права ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны.

Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права.

На працягу 1960-1980-х гг. у працы інстытута выразна сфармаваліся тры даследчыя напрамкі: у галіне філасофіі, сацыялогіі і права, — кожны з якіх даў пачатак самастойнай прадуктыўнай навуковай школе.

У 1990 годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 студзеня 1990 г. № 12 на базе сацыялагічных падраздзяленняў Інстытута філасофіі і права быў створаны Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук БССР.

Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты — Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права.

Структура правіць

У склад інстытута ўваходзяць аддзелы:

  • тэорыі пазнання і метадалогіі навукі
  • сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў
  • сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі
  • гісторыі філасофіі
  • філасофіі культуры
  • даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва
  • філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў
  • філасофіі і літаратуры і эстэтыкі

Дырэктары інстытута правіць

Спасылкі правіць