Юзаф Генрык Борх
Юзаф Генрык Борх (польск.: Józef Henryk Borch; 1764 — 1835) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Юзаф Генрык Борх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1751 ці 1764[1] | ||||||
Смерць | 1835[1] | ||||||
Род | Борхі | ||||||
Бацька | Ян Анджэй Борх | ||||||
Маці | Луіза з Зыбергаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Багамольцаў[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Борх і Соф’я з Борхаў[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа[2].
Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў[2].
У 1805—1809 гадах маршалак шляхты Віцебскай губерні[2]. Стацкі саветнік. У 1812 годзе прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцебска[2], а браты жонкі Рамуальд і Станіслаў Багамольцы сталі адпаведна бургамістрам Віцебска і субпрэфектам (главой) Віцебскага павета. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Ганнай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Дзеці:
- Соф’я (1796—1840), у шлюбе з Марцінам Карніцкім, віцебскім губернскім маршалкам.
- Элеанора (нар. каля 1800), у шлюбе з Тыманам.
- Эліза (нар. каля 1800), у шлюбе з Аўгустам Сакалоўскім.
- Аляксандра (нар. каля 1800), у шлюбе з Грынцевічам.
- Міхал (1806—1881), пісьменнік, гісторык, бібліяфіл. У шлюбе з Марыяй з Корсакаў.
Зноскі
- ↑ а б Józef Henryk Borch
- ↑ а б в г д Валерый Пазднякоў. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Валерый Пазднякоў. Борхі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.