Адкрыць галоўнае меню

Ірына Іванаўна Калачова (нар. 7 кастрычніка 1958 г. у Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.[1]) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.

Ірына Іванаўна Калачова
IrynaKalachova.jpg
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1958(1958-10-07) (61 год)
Месца нараджэння Поразава, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць, БССР
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя, этналогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыла ў 1980 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2007 г. — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мае магістарскую ступень у галіне псіхалогіі.

Працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў, Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Беларускім дзяржаўным універсітэце і інш.

У 2004-2007 гадах — загадчык кафедры маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

У 2007-2009 гадах вучылася ў дактарантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці 07.00.07 — этнаграфія, этналогія, антрапалогія. Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI стагоддзяў».

У 2010-2011 гадах — першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 2013 г. — галоўны рэдактар зборніка навуковых артыкулаў «Сучасная моладзь і грамадства» (навуковае спецыялізаванае выданне па сацыялагічных, гістарычных навуках і культуралогіі).

Са студзеня 2019 г. - загадчык кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філаофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, 5 вучэбных дапаможнікаў і 2 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсыПравіць

  • Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты сацыяльных камунікацый;
  • Даследаванне працэсаў камунікатыўнай адукацыі, прафесійнай камунікацыі, публічнай камунікацыі;
  • Этналагічныя і этнасацыялагічныя даследаванні сям'і і шлюбу;
  • Камунікацыйныя праблемы ўзаемадзеяння пакаленняў;
  • Міжкультурныя камунікацыі і полікультурная адукацыя моладзі;
  • Сацыяльныя тэхналогіі ў прафілактыцы асацыяльных з'яў, пагроз і рызык.

БібліяграфіяПравіць

  • Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 1999. – 179 с.
  • Калачова, І.І. Ад добрага кораня - добры парастак : этнапед. традыцыі беларусаў у выхаванні дзяцей: дапам. для педагогаў дашк. устаноў / І.І. Калачова. – Мінск : НМЦэнтр, 1999. – 124 с.
  • Социальная педагогика: опыт слов.-справ. / под общ. ред. И.И. Калачёвой, Я.Л. Коломинского, А.И. Левко. – Минск, 2000.
  • Калачёва, И.И. Молодёжь и поликультурное образование в высшей школе Беларуси: пособие для адм.-упр. кадров высш. шк. / И.И. Калачёва. – Минск: Тесей, 2003. – 158 с.
  • Словарь социального педагога и социального работника / под общ. ред. И.И. Калачёвой [и др.]. - 2-е изд. - Минск, 2003.
  • Калачёва, И.И. Семья в современном белорусском обществе: реалии и перспективы развития / И.И. Калачёва. – Минск: Респ. ин-т высш. шк., 2008. - 77 с.

Зноскі

СпасылкіПравіць