Адкрыць галоўнае меню

Ісак Ісаевіч Рэйнгольд (1897, в. Грозава, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 24 жніўня 1936, Масква, РСФСР, СССР) — дзяржаўны дзеяч БССР і СССР.

Ісак Ісаевіч Рэйнгольд
Ісак Ісаевіч Рэйнгольд.jpg
2-і Народны камісар (часовы) фінансаў Заходняй вобласці і фронту
студзень 1918
Папярэднік: І. П. Федзянёў
Пераемнік: пасада скасавана
Старшыня Віцебскага губернскага выканаўчага камітэта
? 1918
сцяг
1-ы Народны камісар фінансаў ССРБ
1 студзеня — 28 лютага 1919
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
сцяг
1-ы Народны камісар фінансаў ЛітБел ССР
28 лютага 1919 — май 1919
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
сцяг
намеснік народнага камісара земляробства СССР
14 лютага 1932 — 10 красавіка 1934
 
Партыя: РСДРП(б) (19171927[1], УКП(б) 19281935)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1897
Смерць: 24 жніўня 1936(1936-08-24)
Пахаванне:

БіяграфіяПравіць

У 1916 скончыў Мінскае рэальнае і гандлёвае вучылішча. Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце (не скончыў), потым скончыў 2 курса Данскога ўніверсітэта. З красавіка 1917 член часовага Мінскага камітэта бальшавікоў і інтэрнацыяналістаў, з кастрычніка — Мінскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У студзені 1918 часовы народны камісар СНК Заходняй вобласці і фронту. У 1918 член Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту, старшыня Віцебскага губвыканкома, з лістапада — Мінскага губернскага рэўкома.

Дэлегат I з'езда КП(б)Б, са снежня 1918 член ЦК КП(б)Б. 1 студзеня 1919 разам з З. Жылуновічам, А. Чарвяковым і інш. падпісаў «Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БССР». Народны камісар фінансаў ССРБ з 1 студзеня па 28 лютага 1919, з 28 лютага 1919 па май 1919 народны камісар фінансаў ЛітБел ССР. Дэлегат I Усебеларускага з'езда Саветаў у Мінску, член ЦК КП(б)ЛіБ.

З мая 1919 на кіруючых пасадах у РСЧА, член Данскога Данскога абласнога рэўкама, памочнік начальніка Палітычнага аддзела Паўднёвага фронту. Затым да 1920 памочнік начальніка Палітычнага аддзела Заходняга фронту. У 1920 кіраўнік рудніка каменнавугальнага раёна Данбаса. Да 1924 намеснік старшыні Праўлення Усерасійскага вугальнага сіндыката. Затым начальнік Бюджэтнага кіравання Народнага камісара фінансаў СССР, начальнік Валютнага кіравання Народнага камісарыята фінансаў СССР. З ліпеня да 16 кастрычніка 1926 старшыня Камітэта дзяржаўных заказаў пры Савеце працы і абароны СССР. З снежня 1926 да верасня 1927 старшыня Ульянаўскай губернскай планавай камісіі. З верасня 1927 начальнік Планава-эканамічнага аддзела Упраўлення воднай гаспадаркі Сярэдняй Азіі. У лютым—снежні 1928 галоўны інжынер, намеснік старшыні Сярэдне-Азіяцкага кіравання воднай гаспадаркі. У 1929 на кіруючай рабоце ў Дзяржплане СССР. 23 жніўня 1929 сакратарыят ЦК ВКП(б) вызваліў яго ад працы ў Дзяржплане і перадаў на кіруючую працу ў распараджэнне Галоўбаўкама. Са жніўня 1930 да лютага 1931 старшыня Галоўнага баваўнянага камітэта Народнага камісарыята земляробства СССР. З лютага 1931 да лютага 1932 начальнік Бавоўнавага сектара Народнага камісарыята земляробства СССР. З 14 лютага 1932 да 10 красавіка 1934 намеснік народнага камісара земляробства СССР а таксама з лістапада 1932 начальнік Галоўнага ўпраўлення баваўняных машынна-трактарных станцый Народнага камісара земляробства СССР, яшчэ да 16 лістапада 1934 начальнік Галоўнага баваўнянага кіравання Народнага камісарыята земляробства СССР. Працаваў начальнікам ірыгацыі Бавоўнавага упраўлення Паўднёва-Казахстанскай вобласці. З 1936 намеснік народнага камісара земляробства СССР.

З'яўляўся ўдзельнікам трацкісцкай апазіцыі і паплечнік Р. Я. Зіноўева. 18 снежня 1927 пастановай XV-га з'езда УКП(б) (праходзіў 2—19 снежня 1927) выключаны з УКП(б). У студзені 1928 публічна заявіў аб адыходзе ад апазіцыі і неўзабаве 28 чэрвеня 1928 адноўлены ў партыі. Па адных дадзеных арыштаваны 16 снежня 1934 і 31 снежня 1934 года выключаны з УКП(б), па іншых у студзені 1935 Сакольніцкім раённым камітэтам партыі Масквы выключаны, як «трацкіст-двурушнік». 27 красавіка 1936 арыштаваны як удзельнік «трацкісцка-зіноўеўскага тэрарыстычнага цэнтра». 24 жніўня 1936 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу, выкананне якога ажыцявілі ўноч. Рэабілітаваны 13 чэрвеня 1988.

Зноскі

  1. З 18 снежня 1927 пастановай XV-га з'езда УКП(б) (праходзіў 2—19 снежня 1927) выключаны з УКП(б); 28 чэрвеня 1928 адноўлены ва УКП(б)

ЛітаратураПравіць

  • Карніловіч, Э. Рэйнгольд Ісак Ісаевіч / Эдуард Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузелі—Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с. — С. 168—169. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Орлов, А. Тайная история сталинских преступлений. — СПб.: Всемирное слово, 1991. — 317, [1] с. — ISBN 5-86442-001-8.