Варыўня

тып гаспадарчай пабудовы ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Істопка)

Варыўня́, ці сто́пка, істо́пка — тып гаспадарчай пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гаспадарчых прылад.

Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўні і без акон); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем.

У 19 — пач. 20 ст. на паўднёвым захадзе Беларусі варыўні часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і іншыя памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага раёнаў і інш.).

Літаратура правіць