Ісігакі (яп.: 石垣島) — востраў на поўдні архіпелага Рукю ў Японіі. Плошча — 222,63 км². Насельніцтва (2008 г.) — 46 489 чал.

Ісігакі
яп. 石垣島
Заліў Кабіра
Заліў Кабіра
Характарыстыкі
Плошча222,63 км²
Насельніцтва46 489 чал.
Шчыльнасць насельніцтва208,82 чал./км²
Размяшчэнне
24°22′47,60″ пн. ш. 124°11′58,10″ у. д.HGЯO
АкваторыяУсходне-Кітайскае мора
Краіна
Ісігакі (Японія)
Ісігакі
Ісігакі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Ісігакі месціцца на поўдні Усходне-Кітайскага мора ў 425 км на паўднёвы захад ад горада Наха, адміністрацыйнага цэнтра прэфектуры Акінава, у 1923 км на паўднёвы захад ад Токіа, сталіцы Японіі, усяго ў 222 км на ўсход ад вострава Тайвань. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 35,45 км.

Востраў сфарміраваўся ў працэсе субдукцыі тэктанічных пліт, які суправаджаўся вулканічнымі вывяржэннямі і падняццем парод арганічнага паходжання. У выніку ўтварылася гарыстая паверхня з лаў і вапнякоў. Найвышэйшы пункт — 526 м. Геалогія Ісігакі мае шмат падабенстваў як з іншымі Японскімі астравамі, так і востравам Тайвань.

Клімат трапічны вільготны. У студзені сярэдняя тэмпература трымаецца каля 18,3°C. У ліпені дасягае 29,3°C. У сярэдзіне мая пачынаецца вільготны сезон. Ён цягнецца ад 2 да 4 тыдняў. Перыяд з ліпеня да лістапада лічыцца сезонам тайфунаў.

Прырода правіць

Каля 20% паверхні вострава Ісігака пакрыты лясамі і хмызнякамі, 15% — лугамі, 20% заняты пад сельскагаспадарчую вытворчасць. Дубовыя лясы Ісігакі падзяляюцца на вільготныя на ўзроўні ад 200 м над паверхняй акіяна і сухія — на ўзбярэжжы і ў нізінах. Распаўсюджаныя прадстаўнікі флоры — дуб, элеакарпус, фікус, карычнае дрэва, камелія, некалькі відаў пальм, хвоі і інш. Жывёльны свет сушы прадстаўлены рознымі відамі птушак, казурак, бруханогіх малюскаў, змеямі, яшчаркамі, жабамі. У лясах сустракаюцца здзічэлыя свінні, пацукі, кажаны.

Гісторыя правіць

Востраў Ісігакі населены рукюйцамі, якія размаўляюць на мове яеяма. Відавочна, продкамі сучасных астравіцян былі аўстранезійцы — выхадцы з Тайваня і дзёмонцы — карэнныя насельнікі Японскіх астравоў. У XVI - XIX стст. Ісігакі ўваходзіў у склад дзяржавы Рукю. У 1771 г. моцна пацярпеў ад цунамі. У 1879 г. далучаны да Японіі. У міжваенны час з'яўляўся важным цэнтрам вытворчасці цукру і рысу. Мясцовыя жыхары прымалі актыўны ўдзел у II Сусветнай вайне. У 1945 г. акупаваны арміяй ЗША. Амерыканскія ваенныя ўлады канчаткова перадалі кантроль Японіі над востравам толькі ў 1972 г. У нашы дні вядомы дзякуючы развіццю турызма.

Спасылкі правіць