Адкрыць галоўнае меню

Рукю́йцы (яп.: 琉球民族) — агульная назва карэнных жыхароў астравоў Рукю. У Японіі разглядаюцца як субэтнічная група японцаў. Агульная колькасць - каля 1 млн. чалавек.

Рукюйцы
(琉球民族)
Okinawa c028.jpg
Традыцыйны танец
Агульная колькасць каля 1 000 000
Рэгіёны пражывання Японія
Мова японская мова
Рэлігія будызм, анімізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы астатнія японцы

Змест

ПаходжаннеПравіць

Першыя людзі з'явіліся на астравах Рукю каля 20 000 - 30 000 гадоў таму. У эпоху дзёмон мясцовая культура знаходзілася пад моцным уплывам больш паўночных Японскіх астравоў, аднак мела значныя асблівасці, якія пашыраліся на шляху на поўдзень[1]. Археолагамі высоўваецца думка, што ў неаліце насельніцтва поўдня Рукю было аўстранезійскім[2], што ў далейшым паўплывала на фарміраванне моўных і культурных адрозненняў рукюйцаў. Аднак генетычныя даследаванні паказваюць, што рукюйцы маюць адзінае паходжанне з іншымі нашчадкамі дзёмон[3][4]айнамі і японцамі.

ГісторыяПравіць

 
Жыхары Рукю ў сярэдзіне XIX ст.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні сфарміраваліся на астравах Рукю ў эпоху сярэднявечча. У 1429 г. склалася адзіная манархічная дзяржава з цэнтрам на Акінаве[5]. Яна стала буйным цэтрам мараходства і гандлю ва Усходняй Азіі, што садзейнічала пашырэнню культурных сувязяў. Манархі Рукю прызнавалі залежнасць ад мінскага Кітая. У канцы XIV ст. імператар Чжу Юаньчжан даслаў на Рукю 36 кітайскіх дзеячоў разам з сем'ямі. Яны садзейнічалі ўкараненню кітайскай навукі, права і звычаяў.

К канцу XVI ст. з-за канкурэнцыі з партугальцамі, пірацтва і кітайскай палітыкі абмежавання знешніх сувязяў дзяржава Рукю апынулася ў стане крызісу. Гэтым скарыстаўся японскі даймё Таётомі Хідэёсі, які запатрабаваў ад астравіцян даніну[6]. У 1609 г. дзяржава Рукю была падначалена японскаму ўладанню Сацума, хаця працягвала захоўваць аўтаномію і фармальнае падпарадкаванне кітайскім імператарам[7].

У 1872 г. Японія фактычна далучыла Рукю да сваіх тэрыторый. У 1879 г. адбылася поўная інкарпарацыя ў склад японскай дзяржавы, якая мэтанакіравана праводзіла палітыку асіміляцыі мясцовага насельніцтва.

Пасля II Сусветнай вайны на Рукю ўзнік палітычны рух супраць амерыканскіх ваенных баз, з якога вылучыўся рух за незалежнасць. У 1970 г. сфарміравалася партыя незалежнасці Рукю.[8].

Этналінгвістычныя групы рукюйцаўПравіць

Рукюйцы падзяляюцца на некалькі этналінгвістычных груп, кожная з якіх размаўляе на асобным дыялекце (мове):

  • Акінава (979 000 у 2016 г.)[9]
  • Ёнагуні (800 у 2016 г.)[10]
  • Ёрон (900 у 2016 г.)[11]
  • Кікай (13 000 у 2016 г.)[12]
  • Кунігамі (4 900 у 2016 г.)[13]
  • Міяка (67 000 чал. у 2016 г.)[14]
  • Окі-на-эрабу (3 200 у 2016 г.)[15]
  • Току-на-сіма (5 000 у 2016 г.)[16]
  • Яеяма (47 000 у 2016 г.)[17]

Асаблівасці культурыПравіць

Матэрыяльная культураПравіць

 
Традыцыйны будынак

Асноўным гаспадарчым заняткам жыхароў Рукю здаўна з'яўлялася сельская гаспадарка. Пераважала інтэнсіўнае земляробства[18]. Зямля апрацоўвалася ўручную з дапамогай цяжкай матыкі. Былі распаўсюджаны такія метады, як сезоннае чарагаванне сельскагаспадарчых культур, меліярацыя, высокія грады і інш. Вырошчвалі рыс, садавіну і гародніну, каноплі і бавоўнік як тэхнічныя культуры. Востраў Ісігакі нават у нашы дні славіцца рэкорднымі ўраджаямі рысу[19]. Мужчыны займаліся пляценнем. Жыхары вострава Кумедзіма здаўна практыкавалі вытворчасць высокаякаснага шоўка. Жывёлагадоўля, лясная гаспадарка і рыбалоўства мелі дадатковы характар, але з канца XIX ст. роля рыбалоўства павысілася.

Усяго населена 110 астравоў архіпелага. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай з'яўляецца сіма — востраў або вёска. Пасля 1724 г., калі высакародным сем'ям дазволілі сяліцца ў сельскай мясцовасці, з'явіліся дробныя феадальныя паселішчы яадуі[20]. Звычайнае жытло нучыджаа каркаснае, крытае цяжкай дахоўкай, часцяком з драўлянымі калонамі[21]. У познім сярэднявеччы пачалося будаўніцтва ўмацаваных рэзідэнцый феадалаў гусуку[22]. У 2000 г. месцы гусуку трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[23]. Дойліды Акінавы распрацавалі некалькі відаў каменных муроў.

Да нашых дзён захавалася традыцыйная вопратка русоу[24] з канапляных тканін. Яе апранаюць падчас святаў.

Рукюйская кухня вядома вялікай колькасцю страў з рыбы, гародніны і садавіны. З Кітая прыйшоў звычай прыгатавання свініны[25]. Прычым, астравіцяне выкарыстоўваюць ўсе часткі свінні. Сваё даўгалецце яны тлумачаць ужываннем здаровай і карыснай ежы. Папулярны рысавы алкагольны напой аваморы.

ГрамадстваПравіць

Рукюйцы маюць складаную традыцыйную грамадскую сістэму[26]. Ужо ў сярэднявечных кітайскіх пісьмовых помніках угадваліся астраўныя правадыры аджы, якія пазней сфарміравалі вышэйшы пласт насельніцтва юкачу. Сяляне і гандляры ўвайшлі ў ніжэйшы пласт простых людзей хакусаа. Абедзьве сацыяльныя групы развіваліся паасобку і не ўступалі ў сумесныя шлюбы.

У XVIII ст. урад стымуляваў эндагамію і забараняў шлюбы па-за межамі вёскі або вострава. У выніку склалася дзве сістэмы сваяцтва, характэрныя для юкачу і хакусаа. Высакародныя колы прытрымліваліся жорсткай патрылінейнай сістэмы мунчуу, якая абмяжоўвала выбар шлюбных партнёраў пэўнымі сем'ямі. Лічылася, што парушэнне мунчуу прыводзіць да захворванняў нашчадкаў. Сваяцкая сістэма хакусаа мела назву удзі. Яна прадугледжвала значную розніцу ў сацыяльным статусе чальцоў адной сям'і і ўсяго рода. Шлюбу папярэднічалі заручыны убукуі і выкуп за нявесту інджоаджынг. З-за недахопу сродкаў вяселлі часцяком адкладваліся на няпэўны тэрмін, хаця муж і жонка ўжо жылі разам. Зямельная маёмасць перадавалася па мужчынскай лініі, прычым большую частку атрымоўваў старэйшы сын.

Хаця рэформы Мэйдзі стымулявалі разбурэнне феадальнай маёмасці і, разам з ёю, — старога падзелу на юкачу і хакусаа, рукюйцы доўгі час прытрымліваліся старых традыцый. У значнай ступені гэта тлумачыцца дыскрымінацыяй з боку японцаў.

Мастацкая культура і спортПравіць

У часы існавання дзяржавы Рукю сфарміравалася тэатральнае мастацтва, якое ўключала спевы, танцы, дыялогі, музычнае суправаджэнне. Сучасныя танцы падзяляюцца на 4 стылі: класічны котэн-буё, змяшаны зо-удуі, персанальны сасаку-буё і народны мінзоку-буё[27]. Найбольш вядомы стыль народнай песні — юнта з поўдня Рукю. Яго асаблівасць — чарагаванне вершаў з мужчынскім і жаночым хорамі.

На Акінаве і іншых астравах распаўсюджаны розныя віды спаборніцтваў, у тым ліку гонкі на лёгкіх суднах, бычыныя баі, адзінаборствы. Рукю лічыцца радзімай каратэ[28].

РэлігіяПравіць

У XIII ст. вышэйшыя колы Рукю прынялі будызм. У далейшым гэтая рэлігія мела афіцыйны характар і падтрымлівалася мясцовымі манархамі[29]. Разам з ёю працягвалі існаваць традыцыйныя вераванні, заснаваныя на шанаванні духоўных істот камі. Вышэйшыя камі фактычна выконвалі функцыю багоў, аднак меліся камі пэўных месц, прыродных аб'ектаў, прафесійныя духі. Для іх шанавання ствараліся свяшчэнныя гаі. Рытуалы ў гонар родавых духаў футукі арганізоўваліся ў кожнай сям'і. Нават у людзей маглі мецца свае камі, чым тлумачыліся звышнатуральныя здольнасці некаторых з іх. Функцыю жрацоў выконвалі жанчыны, звычайна жонкі старэйшых сваякоў або абшчыннікаў. Меліся мужчыны-чараўнікі і прадракальнікі лёсу.

ЗноскіПравіць

  1. 琉球弧の考古学 -南西諸島におけるヒト・モノの交流史-
  2. Mark J. Hudson, ‘Austronesian’ and ‘Jo¯mon’ identities in the Neolithic of the Ryukyu Islands
  3. Ryukyuan, Ainu People Genetically Similar Read more from Asian Scientist Magazine at: http://www.asianscientist.com/2012/12/in-the-lab/ryukyuan-ainu-people-genetically-similar-2012/
  4. Genetic DNA of Okinawan people similar to people in the main islands of Japan
  5. Kingdom of Ryukyu
  6. Relations between Toyotomi Hideyoshi, the Shimazu Clan and the Ryukyu Kingdom
  7. THE FORGOTTEN DYNASTY OF THE RYUKYU ISLANDS
  8. Ryukyu pro-independence group quietly gathering momentum
  9. Okinawan, Ryukyuan, Central in Japan
  10. Yonaguni in Japan
  11. Yoron in Japan
  12. Kikai in Japan
  13. Kunigami in Japan
  14. Miyako, Ryukyuan, Southern in Japan
  15. Oki-No-Erabu in Japan
  16. Toku-no-shima in Japan
  17. Yaeyama in Japan
  18. Roles of Agriculture in Small Island Economies State
  19. Harvesting tradition
  20. Suzanne K. Fish, Paul R. Fish, M. Elisa Villalpando, Trincheras Sites in Time, Space, and Society
  21. A Traditional Okinawan House
  22. Okinawan architecture
  23. Gusuku Sites and Related Properties of the Kingdom of Ryukyu
  24. Traditional Costume that Represents Okinawa’s Culture and National Features, the “Ryusou”
  25. Okinawa culture and history List
  26. Ryukyuans Facts, information, pictures
  27. The art of Okinawan dance
  28. HISTORY OF OKINAWA KARATE
  29. Ancestral Worship & Buddhism in Okinawa, Japan

СпасылкіПравіць