Іван Іосіфавіч Валадзько

(Пасля перасылкі з І. Валадзько)

Іван Іосіфавіч Валадзько (14 сакавіка 1895, в. Плябанцы, Мінскі раён — 24 сакавіка 1984, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955)[1].

Іван Іосіфавіч Валадзько
Дата нараджэння 2 (14) сакавіка 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1984(1984-03-24) (89 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1955)
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-лесніка[2].

У яго рана выявілася любоў да малявання. Пасля заканчэння сельскай школы і 2-х класаў Мінскага гарадскога вучылішча ў 1912 годзе Іван Валадзько з’ехаў у г. Пензу, дзе паступае ў мастацкае вучылішча імя М. Д. Селіверстава  (руск.) на аддзяленне жывапісу, якое скончыў у 1918 годзе[2]. Працаваў настаўнікам малявання ў Яльцы, быў адным са стваральнікаў калекцыі ялецкага музея[2].

Вясной 1919 года вярнуўся ў Мінск[2]. У 1921 ўдзельнічаў ў 1-й Мастацкай выставе ў г. Мінску[2].

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве ў 1928 годзе. З 1929 года ў праектных арганізацыях Мінска[1], у Белжылсаюзе[3], у 1933—1944 гадах у праектных арганізацыях Масквы[1], у архітэктурнай майстэрні Массавета[3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[3].

У 1944 пастаянны прадстаўнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР. 3 1957 года навуковы супрацоўнік НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, у 19631973 гадах БелНДІПгорадабудаўніцтва[4].

Творчасць правіць

 
Гідраметэаралагічная абсерваторыя

Работы ў Мінску: 112-кватэрны дом па вул. Маскоўскай (1932, сумесна з А. П. Воінавым, А. Крыловым, М. Гіляровым), гідраметэаралагічная абсерваторыя (1933), праект аднаўлення Дома I-га з’езду РСДРП (1947), Літаратурны музей Я. Купалы (1959, сумесна з В. Волчакам)[1]. Сярод іншых работ: павільён СССР на міжнародным кірмашы ў Страсбуры (Францыя, 1929)[4], павільён кінафікацыі на сельскагаспадарчай выстаўцы (1930)[3], бальніца ў Рэчыцы (1933), шэраг жылых, грамадскіх, прамысловых будынкаў, у т.л. лабараторны корпус завода імя Леніна[3] ў Маскве (19351937)[4].

Аўтар раздзелаў у працах «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957), «Метадычныя ўказанні па складанні схем раённай планіроўкі сельскагаспадарчых раёнаў ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1963)[3].

Дакументы творчай ды службовай дзейнасці (праекты, артыкулы, справаздачы) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены дачкой[5].

Бібліяграфія правіць

  • Методические указания по составлению схем районной планировки сельскохозяйственных районов БССР. Мн., 1963 (у сааўт.);
  • Альбом типовых и экспериментальных проектов жилых домов, общественных зданий и сооружений для сельского строительства в Белорусской ССР.

Зноскі

  1. а б в г Володько Иван Иосифович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. а б в г д Иван Иосифович Володько (руск.)
  3. а б в г д е Володько Иван Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. а б в Валадзько Іван Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура правіць