Іван Мікалаевіч Тамашэвіч

(Пасля перасылкі з І. М. Тамашэвіч)

Іван Мікалаевіч Тамашэ́віч (нар. 4 сакавіка 1949, в. Мерч, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спявак (барытон), баяніст, педагог. Народны артыст Беларусі (2000). Лаўрэат Рэспубліканскага (1989), Усесаюзнага і Міжнароднага конкурсаў (абодва 1990) выканаўцаў камернай музыкі.

Іван Мікалаевіч Тамашэвіч
Дата нараджэння 4 сакавіка 1949(1949-03-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, баяніст, педагог
Інструменты вакал[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Народны артыст Беларусі

Біяграфія правіць

Скончыў у 1979 годзе Мінскі педагагічны інстытут. З 1969 года працаваў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 года выкладчык Наваполацкага музычнага і Полацкага педагагічнага вучылішчаў. З 1988 года арганізатар і мастацкі кіраўнік канцэртнага аб'яднання пры Беларускім таварыстве інвалідаў па зроку, з 2001 года саліст Белдзяржфілармоніі. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1970 года саліст сімфанічнага аркестра і камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 года — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.

Творчасць правіць

У рэпертуары песні замежных і беларускіх кампазітараў (некаторыя выконваў упершыню), рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «О калі б мог выказаць у гуку» (1990), «Я не шкадую сэрца добрым людзям» (1995), «Раманс забыты, але цудоўны», «І адкрыліся вочы ў душы» (абодва 1996), «Жамчужны россып мелодый кахання» (1997), «Зямны паклон вялікім юбілярам» (19981999, прысвечаны А. Пушкіну і П. Чайкоўскаму), «Букет прэм'ер ад юбіляра» (2000), «О раманс, ты любоў мая вечная» (2001).

Зноскі

Літаратура правіць