Іван Сяргеевіч Арабейка

(Пасля перасылкі з І. С. Арабейка)

Іван Сяргеевіч Арабейка (нар. 26 сакавіка 1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.

Іван Сяргеевіч Арабейка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1942(1942-03-26) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка). З 1968 у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971—1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). З 1975 — старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).

Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).

Ягоная ўнучка Яна Арабейка была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі разам з 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Прызнаная палітычнай зняволенай[1].

Прызнанне

правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 18 студзеня 2021.

Літаратура

правіць