Адкрыць галоўнае меню

Абелам (саманазва Abelam) — папуаскі народ, насельнікі паўночнай часткі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Падзяляецца на некалькі груп: паўднёвую (або Васера), заходнюю, усходнюю і паўночную. Мова абелам належыць да папуаскай сям'і Сепік - Рамі. Прыкладная колькасць - звыш 40 тыс. чал.

Абелам
(Abelam)
Абелам.png
Рассяленне абелам
Агульная колькасць звыш 40 тыс. чал.
Рэгіёны пражывання Папуа — Новая Гвінея
Мова абелам
Рэлігія магія, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя папуасы

ГісторыяПравіць

Абелам насяляюць горную мясцовасць на поўначы Новай Гвінеі. Паўднёвыя землі забалочаныя. Лічыцца, што ў сучаснае месца пасялення яны прыйшлі некалькі соцень гадоў таму з поўдня, аднак дакладны час перасялення невядомы. Здаўна вялі абмен з узбярэжнымі жыхарамі арапеш. Кантакты з іншымі суседзямі абмяжоўваліся памежнымі вёскамі.

Першы кантакт з еўрапейцамі быў усталяваны непасрэдна перад I Сусветнай вайной, калі іх землі наведаў нямецкі этнолаг Рыхард Турнвальд. У міжваенны перыяд былі ўсталяваны сталыя гандлёвыя сувязі з узбярэжжам. Абелам пачалі атрымоўваць еўрапейскія тавары. На іх землях з'явіліся місіянеры. У 1937 г. быў створаны аўстралійскі ваенны пост.

У 1975 г. тэрыторыі абелам увайшлі ў склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.

КультураПравіць

У мінулым абелам не вызнавалі сябе як адзіны народ, хаця размаўлялі на дыялектах адной мовы, мелі агульныя культурныя асаблівасці і рэлігійныя рытуалы. Галоўнай сацыяльнай адзінкай была вясковая абшчына. Кантакты з іншымі вёскамі звычайна абмяжоўваліся абменам і шлюбнымі сувязямі. У мінулым паміж вёскамі часта здараліся ўзброеныя канфлікты, але пасля арганізацыі аўстралійцамі ваенных патрулёў у варожых бакоў пачалі адбіраць дзіды.

Галоўны занятак - падсечнае земляробства. Абелам вырошчваюць пераважна клубневыя культуры. Агароды належаць сваяцкім абшчынам, але падзяляюцца паміж сем'ямі. На іх абелам праводзяць вялікую частку часу. Статус чалавека ў вёсцы залежыць ад ураджаю, які ён збірае.

Абелам трымаюць свінняў і курэй, аднак мяса ўжываюць рэдка. Гадоўля парсючкоў лічыцца жаночым заняткам. Свінні з'яўляюцца галоўным сродкам абмену. У мінулым імі расплачваліся з арапеш за пярсцёнкі і ракавіны, а таксама салёную ваду, якія дастаўлялі з марскога узбярэжжа. Пярсцёнкі да нашых дзён могуць выкарыстоўвацца як грошы. Продаж свінняў і курэй магчымы толькі з дазволу жанчыны.

Вёскі падзяляюцца на ніжнюю і верхнюю часткі. Жытлы каркасныя з нахіленымі дахамі. У кожнай вёсцы жывуць 2 -3 сваяцкія абшчыны. Хаціны сваякоў знаходзяцца разам. Паміж чальцамі абшчыны прыняты эмацыянальная і эканамічная падтрымка, сумесныя пахаванні памерлых. Практыкуюцца палігамныя шлюбы, прычым жонкі аднаго мужа не заўсёды жывуць разам. Калі хаціна жонкі знаходзіцца на зямлі іншага роду (яе сваякоў), то правы бацькі на дзяцей могуць быць аспрэчаны. Сваякі па маці лічацца больш блізкімі, чым па бацьку, хаця спадчына перадаецца па бацькоўскай лініі. Шырока практыкуюцца разводы і паўторныя шлюбы. Кожны род мае сваіх духаў-ахоўнікаў, крыніцы вады і розныя сімвалы (звычайна раслінныя).

Сярод аднавяскоўцаў вылучаюцца неманду, найбольш уплывовыя гаспадары. Яны судзяць спрэчкі і праводзяць рытуалы.

Абелам вядомы каларытнымі фестывалямі, якія яны арганізуюць у дні збору ўраджаю. Доўгія клубні нгвал сімвалізуюць продкаў. Іх упрыгожваюць каляровымі маскамі. Мужчыны праводзяць патаемныя абрады, звязаныя з насычэннем сексуальнай сілай і мужнасцю. Нгвал абменьваюць паміж вёскамі, што спрыяе пашырэнню знешніх кантактаў. Шырока распаўсюджана разьбярскае мастацтва.

РэлігіяПравіць

З 1920-ых гг. сярод абелам пашырана хрысціянства, аднак большасць з іх працягвае праводзіць традыцыйныя рытуалы. Для іх выкарыстоўваюцца спецыяльныя будынкі карамбу і месцы амеі. Абелам вераць у духаў продкаў нгвалнду, якія часам наведваюць гэты свет. Духі падзяляюцца на духаў крыві і духаў костак. Апошнія лічацца найбольш моцнымі.

Практыкуюцца патаемныя жаночыя і мужчынскія рытуалы. Дзяўчыны звычайна святкуюць такім чынам першую менструацыю, а хлопчыкі - прысвячэнне ў мужчынскі свет.

Абелам вераць, што смерць большасці людзей выклікана шкоднай магіяй. Пасля смерці цела трымаюць 1 дзень, пасля чаго хаваюць. Абелам захоўваюць шматлікія сімвалы сваіх продкаў, якія павінны абараняць іх.

СпасылкіПравіць