Се́межава[1] (трансліт.: Siemiežava, руск.: Семежево) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Морач. Адміністрацыйны цэнтр Семежаўскага сельсавета. Насельніцтва 1367 чал. (2000). Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капыля, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцк — Івацэвічы.

Аграгарадок
Семежава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
1 367 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Паштовыя індэксы
223932
Аўтамабільны код
5
Семежава на карце Беларусі ±
Семежава (Беларусь)
Семежава
Семежава (Мінская вобласць)
Семежава

У 1920 годзе жыхары Слуцкага павета сфарміравалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Гісторыя правіць

Упершыню Семежава згадваецца ў другой палове XV стагоддзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладанне Алелькавічаў. У 1578 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Станам на 1622 год тут было 195 дымоў. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 года мястэчка значна пацярпела[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Семежава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1848—1863 гадах мястэчка знаходзілася ў валоданні Магільніцкі[2]. Станам на 1886 год тут было 269 двароў, дзейнічалі 2 царквы, яўрэйскі малітоўны дом, капліца, школа, 3 крамы. Мястэчка з суседнімі вёскамі утварала цэнтр традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.

У 1918 годзе Семежава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 года тут з беларускай міліцыі Слуцкага павета сфарміраваўся Грозаўскі полк[3]. Да задушэння паўстання бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.

20 жніўня 1924 года Семежава зрабілася цэнтрам сельсавета Чырвонаслабодскага, з 8 жніўня 1959 года Капыльскага раёна. Статус паселішча зменены да вёскі. На 2000 год тут было 655 двароў.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 996 чал.[2]
  • XX стагоддзе: 1914 год — 2818 чал.; 2000 год — 1367 чал.[2]

Інфраструктура правіць

У Семежаве працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», уключаны ў спіс нематэрыальных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА.

Памятныя мясціны правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (1720, драўляная; разабраная ў канцы 1930-х)

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д ЭГБ 2001.
  3. Грыцкевіч А. Грозаўскі полк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 155. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  4. Фотафакт: у Грозаве і Семежаве зніклі крыжы героям Слуцкага збройнага чыну

Літаратура правіць

Спасылкі правіць