Адам Сямёнавіч Вашкоў

(Пасля перасылкі з Адам Вашкоў)

Адам Сямёнавіч Вашкоў (26 мая 1951, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Адам Сямёнавіч Вашкоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 26 мая 1951(1951-05-26) (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць прамысловы магнат, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 мая 1951 года ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў»; Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі»; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

Працаваў дырэктарам завода драўнянастружкавых пліт г. Рэчыцы Гомельскай вобласці; сакратаром партыйнага камітэта Рэчыцкага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання; другім сакратаром, першым сакратаром Рэчыцкага гарадскога камітэта КПБ; дырэктарам па маркетынгу і знешнеэканамічных сувязях Рэчыцкага арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Рэчыцадрэў»; віцэ-прэзідэнтам сумеснага прадпрыемства «Дрэўпрамінвест»; дырэктарам ААТ «Рэчыцкі метызны завод».

З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святога Кірылы Тураўскага II ступені.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць