Адам Міхал Ракіцкі

кашталян менскі

Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779 ці 25 студзеня 1779, г. Вільня[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (17771779), «граф на Брагіне».

Адам Міхал Ракіцкі
Герб «Равіч»
Герб «Равіч»
Кашталян менскі
1777 — 1779
Папярэднік Ян Пётр Юдзіцкі
Пераемнік Адам Хмара
Нараджэнне 1740
Вялікае Княства Літоўскае
Смерць 28 сакавіка 1779(1779-03-28)
Вялікае Княства Літоўскае
Род Ракіцкія
Бацька Франц Антоні Ракіцкі
Маці Марыяна Дэрксгоф
Жонка Марыяна Аскерка
Дзеці Людвік
Рафал Алаіз
Ізабела
Веравызнанне каталік
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гг. Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ у 1773—1779 гг., асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 17771779 гг. , дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гг[1]. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.

Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.

Узнагароды правіць

Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777)[1].

Сям’я правіць

Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей[1]:

Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781[1] года ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).

Зноскі

  1. а б в г д РОКИЦКИЙ Людвиг Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.

Літаратура правіць

  • Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. — 2010. — 392 с.
  • Мацук, А. У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1764) / А. У. Мацук. — Мінск : Медысонт, 2010. — 640 с.