Велестынліс Рыгас

Велестынліс Ры́гас (грэч. Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч. Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч. Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан  (руск.), Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (18141821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.

Рыгас Ферэас
Ρήγας Φεραίος
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні грэч. Ρήγας
Дата нараджэння каля 1757[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1798(1798-06-24)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, журналіст, філосаф, перакладчык, паэт, пісьменнік, палітык
Кірунак Modern Greek Enlightenment[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 17821796 гг. — у Валахіі. У 17961797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.

У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.

Творчасць правіць

Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.

Зноскі

  1. Rigas Velestinlis Feraios // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rigas Feraios // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць