Віктар Васілевіч Бутылкін
Віктар Васілевіч Бутылкін (руск.: Виктор Васильевич Бутылкин, 27 кастрычніка 1923-9 мая 2002) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), доктар ваенных навук (1969), прафесар (1970).
Віктар Васілевіч Бутылкін | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 2002 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
нарадзіўся ў Маскве. Да вайны вучыўся ў спецыяльнай артылерыйскай школе. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча ў Разані. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). Да кастрычніка 1943-га лейтэнант Віктар Бутылкін камандаваў батарэяй 2-га артылерыйскага дывізіёна 118-га артылерыйскага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро каля г.п. Лоеў.
У ноч з 14 на 15 кастрычніка 1943 года Бутылкін сумесна са старшым сяржантам Васілём Ціманавым і яфрэйтарам Іванам Калодзіем пераправіліся праз Дняпро ў раёне пасёлка Радуль Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і займаліся на заходнім беразе карэкціроўкай артылерыйскага агню. Дзякуючы артылерыйскай падтрымцы перадавы атрад на плацдарме адбіў некалькі нямецкіх контратак. Калі пазіцыі Ціманава, Калодзія і Бутылкіна былі выкрытыя гітлераўцамі, ім давялося самім адбіць некалькі варожых нападаў. У крытычны момант бою яны выклікалі агонь на сябе.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Дняпро і ў баях за плацдарм» лейтэнант Віктар Бутылкін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2202.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).