Мнагавочка шчаўевая

Мнагавочка шчаўевая (Lycaena dispar) — дзённы матылёк з сямейства блакітніц.

Мнагавочка шчаўевая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycaena dispar

Сінонімы
Chrysophanus dispar

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  580877
EOL  265242

Апісанне правіць

 
Самка
 
Самец. Ніжні бок крылаў

Шчупікі ўкарочаныя. Вусікі з добра адасобленай булавой. Даўжыня пярэдніх крылаў да 2 см. Верхні бок крылаў вогненна-чырвоны з чорным малюнкам. Мае моцна выражаны палавы дымарфізм і адносіцца да ліку надзвычай зменлівых відаў.

У формы f. batava на пярэдніх крылах ёсць толькі па адной чорнай кропцы, на задніх крылах характэрная чорная аблямоўка. Самкі значна цямней, са мноствам чорных кропак на пярэдніх крылах і адным чорным полем на задніх.

Заўвагі па сістэматыцы правіць

Від ва Усходняй Еўропе прадстаўлены падвідам rutila Werneburg, 1864. Матылі намінатыўнага падвіду, які быў распаўсюджаны на тэрыторыі Вялікабрытаніі і да гэтага моманту лічыцца зніклым, адрозніваліся яркай чырвона-аранжавай верхнім бокам крылаў і прыкметным блакітнаватым адценнем ніжняга боку задніх крылаў.

Арэал правіць

Насяляе ўмераны пояс Еўразіі. Від нярэдкі, але сустракаецца лакальна. Адсутнічае ў паўночных абласцях Расіі, у найбольш засушлівых тэрыторыях стэпавай зоны Еўразіі і Паўднёвага берага Крыму (наваколлі вёсак Курскае  (руск.), Даліннае, Літвіненкава  (руск.), Дзянісаўка, Чапаева, Глазаўка  (руск.)), на Цэнтральным Каўказе. На Беларусі сустракаецца вельмі часта, кармавая расліна — шчаўе.

Насяляе вільготныя лугі, забалочаныя лясныя паляны, тарфянікі, балоты, берагі розных вадаёмаў. Радзей сустракаецца ў парках, садах, на тэрыторыях гарадоў і пасёлкаў.

У стэпавай зоне звязаны з далінамі буйных рэк і насяляе даліны рэк і балоты, сустракаючыся лакальна. На тэрыторыі Узбекістана засяляе раўнінныя і стэпавыя сярэднегорныя ўвільготненыя ўчасткі з багатай травяністай расліннасцю на вышынях 500—1000 м н. у.м., радзей сустракаецца ў аазісах. На Каўказе насяляе вільготныя пойменныя лугі па берагах рэк і ручаёў. Сустракаецца на раўніне і ў нізкагор'ях да 500 м.

Біялогія правіць

У залежнасці ад шыраты арэала развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях на працягу года. Час лёту матылькоў пры развіцці аднаго пакалення (на поўначы арэала) — з пачатку чэрвеня (у цёплыя гады - з канца мая) да сярэдзіны ліпеня. Пры развіцці двух пакаленняў у год (напрыклад, на тэрыторыі Украіны) час лёту матылькоў прыпадае на май-чэрвень і ў сярэдзіне ліпеня па пачатак верасня.

Самка адкладае па 1 яйку на лісце кармавой расліны. Кармавыя расліны вусеняў: Bistorta officinalis, драсён птушыны (Polygonum aviculare), шчаўе воднае (Rumex aquaticus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе прыбярэжнае (Rumex hydrolapathum), Rumex obtusifolius sylvestris. Пладавітасць адной самкі да 100 яек. Стадыя яйкі каля 5-7 дзён. Зімуюць гусеніцы. Кукалкі прымацаваныя да сцеблащ кармавой расліны. Развіццё кукалкі доўжыцца 12 дзён.

Ахова правіць

Вbд прызнаны, як той, што скарачаецца ў колькасці або знікае на тэрыторыі многіх краінах Еўропы (Францыя, Нідэрланды, Грэцыя, Люксембург, Германія, Чэхія, Польшча, Італія і інш.).

Да цяперашняга часу вымерлі: Намінатыўны падвід у Вялікабрытаніі і ssp. gronieri Bernardi у Францыі.

Ахоўваецца Бернскай канвенцыяй 1979 года.

Уключаны ў Чырвоныя кнігі Усходняй Фенаскандыі (1998) для Германіі (2 катэгорыя), Даніі (0 катэгорыя), Фінляндыі (1 катэгорыя), Маскоўскай вобласці (1998) (3 катэгорыя).

Падвід ssp. rutila Wemeburg, 1864 уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана (2 катэгорыя), так як за апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца рэзкае скарачэнне колькасці на тэрыторыі краіны да адзінкавых асобін. Папуляцыя ва Узбекістане скарачаецца з-за знішчэння прыродных месцаў пражывання ў выніку ўзворвання цалінных зямель, правядзення высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, празмернага сенакосу[1].

Зноскі

  1. Красная книга Республики Узбекистан. — Т. II — Животные. — Ташкент: Chinor ENK, 2009. — 218 с.

Літаратура правіць