Слепнякі́[1] (Miridae) — сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў. Больш за 6000 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 150 відаў.

Слепнякі

Слепняк Calocoris affinis на суквецці паўночніка палявога (Knautia arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Miridae Hahn, 1833

Сінонімы
  • Capsidae Burmeister, 1835
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  104419
NCBI  30083
EOL  611
FW  210279

Апісанне правіць

Клапы сярэдніх або дробных памераў; у даўжыню дасягаюць ад 2 да 11 мм. Цела з параўнальна мяккімі пакровамі, мае амаль круглую або амаль падоўжаную форму, часцей трохі падоўжаную.

Развіццё правіць

Самка адкладае яйкі ў тканкі раслін. Зімуюць яйкі, радзей дарослыя. У пераважнай колькасці відаў адно пакаленне на год.

Экалогія правіць

Жывуць на раслінах, большасць прадстаўнікоў раслінаедныя, некаторыя заафітафагі (сілкуюцца расліннай і жывёльнай ежай) або драпежнікі. Большасць раслінаедных відаў і заафітафагаў сілкуюцца на пакрытанасенных раслінах (травяністых, хмызняковых і драўняных), аднак, ёсць і такія, якія сілкуюцца на голанасенных раслінах, папараці і драўняных грыбах.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць