Пад гэтай самай беларускай назвай у літаратуры сустракаецца від Russula chamaeleontina

Сыраежка жоўтая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Russula claroflava Grove, 1888


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  176788
EOL  195363
MB  363103

Сыраежка жоўтая (Russula claroflava) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка шарападобная, пазней пляската-пукатая. Колер шапкі ярка-жоўты, з рубчастым краем. Край шапкі больш светлы. Скурка адстае ад мякаці па краю шапкі. Мякаць шчыльная, крохкая, белая, без асаблівага паху. На зломе мякаць набывае брудна-шараваты колер. Ножка таўшчынёй 1—2 см і даўжынёй 3—8 (да 10[1]) см, цыліндрычная, суцэльная, пазней становіцца рыхлай. Колер ножкі белу, у ніжняй частцы шараваты. У спелых грыбоў колер ножкі становіцца брудна-шараватая. Пласцінкі грыба прырослыя слаба, белыя, потым жаўтаватыя, у спелых грыбоў становяцца шэрымі. Споры шыпаватыя, шырока-авальныя, крыху жаўтаватыя з вохрыстым адценнем.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Грыбы растуць у вільготных, пераважна хвойных лясах, па ўскрайках вярховых балотаў. Утварае мікарызу з бярозай[1]. Пладаносяць у чэрвеніверасні, паасобку і групамі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць