Сяргей Рыгоравіч Русак

беларускі футбаліст 1993 года нараджэння

Сяргей Русак (нар. 3 верасня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Сяргей Русак
Поўнае імя Сяргей Рыгоравіч Русак
Нарадзіўся 3 верасня 1993(1993-09-03)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь Мінск 48 (2)
2012—2014   Беларусь Мінск-2 74 (7)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 22 (2)
2019 Расія Факел (Варонеж) 8 (0)
2019 Літва Паланга 5 (0)
2020 Беларусь Смалявічы 4 (0)
2020 Беларусь Слуцк 5 (0)
2021 Беларусь Белшына (Бабруйск) 20 (5)
2022— Беларусь Слуцк 40 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

З 2010 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». 23 чэрвеня 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матча супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2», у якім правёў два з паловай года. З 2013 года разам з «Мінскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасці аднаго з ключавых ігракоў каманды.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, але Русак падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[3] і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сезон 2015. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мінчан.

У лютым 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4], пасля чаго адправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[5]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у маі 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў варонежскім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У верасні 2019 года далучыўся да літоўскай «Палангі», дзе гуляў да канца сезона, пасля якога клуб за ўдзел у дагаварных матчах быў адпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смалявічаў»[7], аднак рэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку з-за траўм. У жніўні 2020 года пакінуў смалявіцкі клуб[8].

У верасні 2020 года перайшоў у «Слуцк»[9], дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў слуцкі клуб[10]. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Туране», а ў лютым далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2022 года вярнуўся ў «Слуцк»[12]. У складзе каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[14].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск   10 1
2011 дубль Мінск   31 5
2012 (1) Д1 Мінск   1 0
2012 (2) Д3 Мінск-2   17 2
2013 Д2 Мінск-2   29 3
2014 Д2 Мінск-2   28 2
2015 Д1 Мінск   15 1
2016 Д1 Мінск   10 0
2017 Д1 Мінск   22 1
2018 Д1 Тарпеда   22 2
2018/19 (2) Д2 Факел   8 0
2019 (2) Д1 Паланга   5 0
2020 (1) Д1 Смалявічы   4 0
2020 (2) Д1 Слуцк   5 0
2021 Д2 Белшына   20 5
2022 Д1 Слуцк   19 1
2023 Д1 Слуцк   21 1

Крыніцы правіць

  1. Sergey Rusak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://sfc-slutsk.by/person/308
  3. Маевский и Русак продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 6 лютага 2024.
  4. Сергей Русак покинул "Минск" (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 6 лютага 2024.
  5. Русак сменил "Минск" на "Торпедо" (руск.). football.by (1 сакавіка 2018). Праверана 6 лютага 2024.
  6. Воронежский «Факел» пополнили семь новичков (руск.). kp.ru (23 лютага 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  7. «Смолевичи» подписали контракт с Русаком (руск.). by.tribuna.com.
  8. Футбол. Сергей Русак расстался со "Смолевичами" (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  9. Русак и Ращеня стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (17 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
  10. "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
  11. Сергей Русак теперь игрок ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (12 сакавіка 2021). Праверана 6 лютага 2024.
  12. Русак сменил "Белшину" на "Слуцк" (руск.). football.by (11 сакавіка 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  13. Три игрока продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (23 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  14. "Слуцк" продлил контракт с полузащитником на третий год (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.