Парафіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы — структура парафій і абшчын БГКЦ.

Парафія Праведнага Язэпа (Мінск) правіць

Утворана 21 верасня 1990. Абшчына была прынята мітрапалітам Стэрнюком (УГКЦ). Старшыня абшчыны: Сяргей Абламейка (21 верасня 1990 — 1995) Анатоль Сёмуха. Парахі і душпастыры:

  1. Ян Матусевіч (1990 (афіцыйна са студзеня 1994 г.) — 2 верасня 1998 г.) (нарад. 1948, пасвечаны ў 1974, перайшоў у каталіцтва ў 1979, служыць па візантыйскім абрадзе пачаў у 1990).
  2. Андрэй Абламейка (снежань 1998 года — 2009) (дыякан з 15 мая 1991 г., іерэй з 16 снежня 1998 г.)
  3. Аляксандр Аўдзеюк (верасень 2009 — кастрычнік 2011)

Служаць:

  1. Андрэй Буйніч, дыякан (12 чэрвеня — 17 снежня 2006), іерэй (17 снежня 2006 —)
  2. Яўген Усошын дыякан (17 снежня 2006 — 17 чэрвеня 2007 года), іерэй (17 чэрвеня 2007 — снежань 2007 г.)
  3. Аляксей Філіпенка, дыякан (9 сакавіка 2013 — 14 чэрвеня 2015), святар (14 чэрвеня 2015 —)

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Мінск) правіць

Парах парафіі: протаіерэй Казімір Ляховіч (- 28 лютага 2009) (вярнуўся ў лацінскі абрад) Іерам. Пахом (Кавалёў) (люты 2009 — 6 сакавіка 2010) (адміністратар) а. Яўген Усошын (06 сакавіка 2010 -) Вікарый: Іерам. Пахом (Кавалёў) (6 сакавіка 2010-) З верасня 2012 года ў парафіі служыў іераманах-рэдэмптарыстаў а. Антон Нікалаеў. 25 снежня 2012 года была адкрыта редэмптарыстская абшчына, у якую ўваходзяць рэдэмптарысты а. Антон Нікалаеў і а. Зміцер Чарнель. У 1996—1997, 1998—2001 служыў дыякан Вадзім Заркоў (у 2001 перайшоў у Беларускі Экзархат РПЦ).

Парафія Мікалая Цудатворца (Мінск) правіць

Утворана ў снежні 2007 года. Парах: а. Яўген Усошын (снежань 2007 —) а. Аляксандр Шыбека

Парафія Бялыніцкай іконы Божай Маці (Магілёў) правіць

Капліца на вул. Лазарэнкі (на тэрыторыі каталіцкіх могілак) была асвечана 15 жніўня 1996 года. На 2015 года — 15 вернікаў. Адміністратар а. Васіль Ягораў (2008 — (з 28 жніўня 2007 па 2008 — дыякан) Служылі: а. Пётр-Анры Мартэн (нарад. у 1949 у Тбілісі). а. Раман Хуртаў (вясной 2008)

Парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (Брэст) правіць

Кола прыхільнікаў адраджэння Уніі пачало складацца ў Брэсце падчас рэлігійнага ўздыму ў краіне на мяжы 1989-90 гг. сярод берасцейцаў, якія цікавіліся гісторыяй хрысціянства і свайго роднага гораду, у якім была абвешчана Берасцейская царкоўная Унія 1596 года. Першую грэка-каталіцкую літургію (непублічную) для вернікаў у Брэсце адслужыў грэка-каталіцкі святар з Украіны, з Івана-Франкоўску. 5 студзеня 1993 года адбыўся сход вернікаў, на якім было прынята рашэнне ўтварыць у Брэсце грэка-каталіцкую рэлігійную суполку, ухвалены яе статут і падрыхтаваныя дакументы для яе афіцыйнай рэгістрацыі ў органах улады. Рашэннем ад 22 сакавіка 1993 года Брэсцкі аблвыканкам зацвердзіў статут і зарэгістраваў кіруючыя органы грэка-каталіцкай суполкі ў Брэсце, а 25 сакавіка 1993 года было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі. З верасня 1996 г. у Брэсце пачаў сталае служэнне грэка-каталіцкі святар а. Ігар Кандрацьеў. Парах: а. Ігар Кандрацьеў.

Парафія Маці Божай Фацімскай (Гродна) правіць

Створана ў кастрычніку 1992 года, спачатку было 15 чалавек, да 1998 года — каля 80 вернікаў. Капліца ў Гродна працуе ў простым доме, які пераабсталяваны пад царкву, можа змясціць не больш за 35 чалавек. Парах: а. Віктар Данілаў (кастрычнік 1992 — канец 2005) (высвячаны ў 1976, у чэрвені 2000 протапрасвітар, у канцы 2005 скончыў служэнне і выйшаў на пенсію, выехаў у Расію, дзе памёр). а. Андрэй Крот (2006-.

Парафія Хрыста-Збаўцы (Віцебск) правіць

Парафія ўтвораны ў 1992 годзе. У 1997 годзе быў набыты дом (вул. Войкава, 6А), у якім зараз знаходзіцца капліца і які паступова перарабляецца ў храм (Уваскрасення Хрыстова). Да 2001 года, калі быў прызначаны уласны парах, раз у тыдзень прыязджалі служыць Літургію манахі-студыты з Полацку. Да моманту прызначэння свайго параха на службы прыходзіла каля 10 чалавек, на 2012 год — каля 50 пастаянных парафіянаў. Парах — протапрасвітар Дзмітрый Грышан (кастрычнік 2001 года - Служыць а. Аляксей Варанко, дыякан (9 сакавіка 2013 -.

Парафія Уваскрасення Хрыстовага (Віцебск) правіць

Утворана ў лістападзе 1990. Парафія зарэгістравана па тым жа адрасе, што і парафія Хрыста-Збавўцы. Настаяцель — святар Дзмітрый Грышан.

Парафія Трох свяціцеляў (Гомель) правіць

Утворана ў кастрычніку 1990. Адміністратар — а. Васіль Ягораў. Абшчына збіраецца ў касцёле Нараджэння Божай Маці (богаслужэнні праводзяцца ў катэхізацыйным зале). Некаторы час рэгулярныя набажэнствы не здзяйсняліся, і былі адноўленыя ў кастрычніку 2013 года (праходзяць два разы на месяц), душпастырствам вернікаў пачаў займацца святар з Магілёва а. Васіль Ягораў. Абшчына налічвае каля 10 актыўных вернікаў.

Парафія святамучаніка Язафата (Полацк) правіць

Утвораны ў лістападзе 1990. Набажэнства праходзіць у храме святой Параскевы, пабудаваным Барысаглебскім манастыром. Стараста парафіі — Мікола Шарах. Парахі і душпастыры: а. Пётр Кузьмічаў (1990—1991) а. Вячаслаў Масанс (1991—1993) з 1994 па 2008 — манахі Полацкага манастыра а. Аляксандр Шаўцоў (ліпень 2008 —).

Парафія святога Язафата (Ліда) правіць

У пачатку 1990-х гадоў уніяты Ліды збіраліся ў Слабодском касцёле. Першая часовая капліца была абсталявана ў 1993 годзе. Прыход быў адноўлены вясной 1994 года (10 чалавек, частка — беларускія каталікі лацінскага абраду, частка выхадцы з Заходняй Украіны, пераважна інтэлігенцыя). У 1996 годзе быў набыты дом па вуліцы Каліноўскага 16 і пераўтвораны ў капліцу. Служыць у 1994—2006 прыязджаў святар з Мінска (спачатку а. Казімір Ляховіч, з 1997 па 2006 — а. Андрэй Абламейка). Настаяцель а. Андрэй Крот (2006 — канец 2007), а. Аляксандр Шаўцоў (канец 2007 — ліпень 2008), а. Андрэй Буйніч (восень 2008 -. Налічвае каля 30 чалавек.

Парафія Хрыста Чалавекалюбца (Маладзечна) правіць

Парафія утворана ў канцы 1991 года. Першы малебен каля капліцы на месцы могілак па вул. Гарадокскай прайшоў 25 снежня 1991 года (служыў тады яшчэ дыякан Андрэй Абламейка, прысутнічалі 10 чалавек). З лютага 1992 года і да сваёй смерці 1998 годзе прыход ачольваў а. Ян Матусевіч (які правёў першае набажэнства ў канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі). Доўгі час набажэнствы праходзілі ў бібліятэцы, канцэртнай зале музычнага вучылішча, пакуль у канцы 90-х парафія не набыла будынак па вуліцы Віленскай, які быў перароблены ў капліцу. Таксама парафія ачольвалася а. А.Абламейкам (снежань 1998 года -?) (Адміністратар парафіі), затым а. Я.Усошыным. У сярэдзіне 2000-х гадоў у капліцу быў прывезена абраз Хрыста Чалавекалюбца (Езуса Міласэрнага). У 2011 годзе ў парафіі быў прызначаны першы пастаянны пробашч (да гэтага святары прыязджалі з Мінска). Пробашч кс. Алесь (Аляксандр) Шыбека (30 кастрычніка 2011 -

Парафія святых Кірылы і Мяфодзія (Баранавічы) правіць

Адміністратар — а. Яўген Маліноўскі (2008 —).

Парафія Маці Божай Жыровіцкай (Івацэвічы) правіць

а. Віталь Быстроў (9 сакавіка 2013 —). а. Вячаслаў Гарчакоў, дыякан (9 сакавіка 2013 —).

Парафія св. Кірыла Тураўскага (Пінск) правіць

Адміністратар а. Андрэй Крот.

Парафія Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Ворша) правіць

Ачольвае а. Андрэй Сідаровіч, MIC. Служыць а. Алесь Шыбека (28 жніўня 2007 — 30 кастрычніка 2011). На службу збіраюцца ад 3 да 15 чалавек, служаць у рымска-каталіцкім касцёле.

Парафія Святой Тройцы (Слонім) правіць

Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы (Мар’іна Горка) правіць

Абшчыны ў Літве правіць

Ачольваліся святаром Янам Даўкшысам (1 чэрвеня 1995 / перайшоў з РПЦ / — 7 снежня 2009 / памёр /) У Вільні набажэнствы праходзілі ў храме УКГЦ Святой Тройцы. У Каўнасе раз на месяц праходзілі ў касцёле Св. Міхаіла Архангела (раней — праваслаўны сабор св. Мікалая). Каля 5 вернікаў.

Барыса-Глебскі манастыр (Полацк) правіць

Студыцкі манастыр, падворак Уніўскай Лаўры, заснаваны ў сакавіку 1994 года. Колькасць насельнікаў вагалася ад 2 да 5. У 1995 годзе збудаваны невялікі драўляны храм прападобнай Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70), які таксама служыць для патрэб парафіі Св. Язафата. У ліпені 2008 года было вырашана часова прыпыніць дзейнасць манастыра, а. Лявонцій быў адкліканы. Настаяцелі:

  • Венедыкт (Алексійчук) (3 сакавіка 1994 — 27 снежня 1996 г.) (іераманах, украінец)
  • Пахом (Кавалёў) (27 снежня 1996 — лістапад 1997 і 1999—2001) (іераманах, беларус)
  • Герман (Эрманіс) (лістапад 1997 — 1999) (манах, латыш)
  • Кліменцій (Мыкычак) (2001—2003) (іераманах, украінец)
  • Лявонцій (Тумоўскі) (24 чэрвеня 2003- ліпень 2008) (іераманах, беларус)

На 2007 год у манастыры працавалі:

  • настаяцель — іераманах Лявонцій (Тумоўскі) уступіў у манастыр ў 1995, пастрыжаны ў мантыю ў 2000 і пасвечаны ў 2003, беларус.
  • манах Багдан (Стэцура) з 2004 года, украінец.
  • паслушнік Валерый (Грачуха) з 1999, памёр у красавіку 2008, беларус.

Свята-Увядзенскі жаночы манастыр (Полацк) правіць

Заснаваны ў 1996 як падворак Львоўскага Свята-Пакроўскага жаночага манастыра. Насельнікаў ў розныя часы было 1-3, усе ўкраінкі. Апошняя ігумення Надзея (Заблоцкая). Зачынены ў 2004.

Спасылкі правіць