Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі)

Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Крупскай, 3. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Славутасць
Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3
54°17′11″ пн. ш. 30°59′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000435шыфр 513Г000435
Map

Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

Архітэктура правіць

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рызалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камяні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць