Аксамі́тнік, амарант[3] (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства аксамітнікавых.
Батанічнае апісаннеПравіць
Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.
Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- Аксамітнік // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.