Аксамітнік сіняваты

від раслін

Аксамі́тнік сіняваты[4][5] (Amaranthus blitum) — від кветкавых раслін роду Аксамітнік (Amaranthus) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Аксамітнік сіняваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Amaranthus blitum L., 1753[3]
Сінонімы
Amaranthus lividus L., 1753

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181923
NCBI  338571
EOL  597121
IPNI  10619-2
TPL  kew-2632714

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—80 см, цёмна-зялёная, часам з блакітным адценнем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, хвалістае па краі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у зялёных коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Існуе некалькі падвідаў, распаўсюджаных у многіх рэгіёнах. Растуць па берагах вадаёмаў, на засмечаных месцах, у агародах, на аблогах і пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф.

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 990.
  4. ЭПБ 1983.
  5. БелЭн 1996.

Літаратура

правіць