Аксамітнік

род раслін
(Пасля перасылкі з Amaranthus)

Аксамі́тнік, амарант[3] (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства аксамітнікавых.

Аксамітнік

Аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20715
NCBI  3564
EOL  37601
GRIN  g:484
IPNI  327362-2

Батанічнае апісанне правіць

Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.

Арэал правіць

Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (Amaranthus blitum), народная назва зяльборнік, аксамітнік адкінуты (Amaranthus retroflexus), падбурачнік, аксамітнік жміндападобны (Amaranthus blitoides).

Значэнне правіць

Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Щирица, амарант: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)