Алег Аляксандравіч Атрошчанка

Алег Аляксандравіч Атро́шчанка[1] (19 ліпеня 1940, Рэчыца, Гомельская вобласць — 21 мая 2017) — беларускі спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1988). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі (2005), старшыня Беларускай асацыяцыі лясной сертыфікацыі (2005).

Алег Аляксандравіч Атрошчанка
Дата нараджэння 19 ліпеня 1940(1940-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 2017(2017-05-21) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя», 1967).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1967—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаўпарадкавання, прафесар, у 1991—2006 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: лесаўпарадкаванне; лясная таксацыя; інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады; геаінфармацыйныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы; матэматычнае мадэляванне лесагаспадарчых вытворчасцей.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль «За працоўныя заслугі» (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2000) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Система моделирования и прогноза роста древостоев (на примере БССР) : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.02 / Атрощенко Олег Александрович. — Киев, 1986.
  • Компьютерные технологии в лесном хозяйстве / О. А. Атрощенко. — Минск, 2006.
  • Лесная таксация / О. А. Атрощенко. — Минск, 2009.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Атро́шчанка Алег Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Атрошчанка Алег Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 11.
  • Атрощенко Олег Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 23—24.

Спасылкі правіць