Алег Аляксеевіч Белаконеў
Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. 15 мая 1965, сяло Барабаш, Хасанскі раён, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі военачальнік. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2019 гадах, генерал-маёр (2011).
Алег Аляксеевіч Белаконеў | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1965 (59 гадоў) | |||
Месца нараджэння | ||||
Альма-матар | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць | СССР і Беларусь | |||
Род войскаў | Савецкая армія | |||
Гады службы | 1987—2019 | |||
Званне |
|
|||
Камандаваў | Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь | |||
Узнагароды і званні |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе і накіраваны на службу ў войска. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіравання гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна.
У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра, камандзіра асобнай механізаванай брыгады, намесніка ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята, першага намесніка начальніка ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны на пасаду камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
З 11 студзеня 2014 года да 2019 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе быў абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
1 кастрычніка 2021 года на цырымоніі развітання з афіцэрам спецпадраздзялення «Альфа» КДБ Дзмітрыем Федасюком («Нірвана»), які загінуў у перастрэлцы, Белаконеў заявіў журналістам[1]:
У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка паступаем з імі і ім падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за рамкамі закона, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па законе іх пераконваць, па законе іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго — 20, 100… Каб было непанадна нікому. Можа быць, груба, але шчыра. |
У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[2].
Узнагароды
правіць- Ордэн «За службу Радзіме» II ступені (8 студзеня 2020)[3].
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2014)[4].
- Медалі СССР
- Медалі Рэспублікі Беларусь
Воінскія званні
правіцьЗноскі
- ↑ Генерал Белаконеў прапанаваў «мачыць у сарціры» 20 ці 100 чалавек за кожнага сілавіка
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-240 (англ.). Canada Gazette (7 снежня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Профессиональные заслуги работников различных сфер отмечены госнаградами Беларуси Архівавана 5 снежня 2014.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2011 г. № 63 «О присвоении О. А. Белоконеву воинского звания»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2003 г. № 550 «О присвоении очередных воинских и специальных званий»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алег Аляксеевіч Белаконеў
- Біяграфія на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Архівавана 7 сакавіка 2016.
- Алег Белаконеў прызначаны начальнікам беларускага Генштаба Архівавана 4 снежня 2014.
- Біяграфія на сайце Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў МДІМА Архівавана 18 чэрвеня 2017.