Алена Леанардаўна Іваноўская

(Пасля перасылкі з Алена Скіндэр)

Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скіндар; 3 мая 1885 — 10 мая 1973) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне конегадоўлі, перакладчыца; з роду Іваноўскіх.

Алена Леанардаўна Іваноўская
Дата нараджэння 3 мая 1885(1885-05-03) ці 1 мая 1885(1885-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1973(1973-05-10) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Леанард Іваноўскі
Маці Ядвіга з Райхеляў[d]
Род дзейнасці вучоная, хатняя гаспадыня
Узнагароды

Праведнік народаў свету[d] (22 кастрычніка 2001)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Каля 1905 года Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Ньюнам каледж[en] Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі Мюрыэл Уэлдэйл[en] і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 годзе некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply that he was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — расіянін»). У 1914—1922 гадах часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.

 
Сядзіба Іваноўскіх у Лябёдцы, 1933 год

Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з’ехала на радзіму, дзе ў 1915 годзе спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой, гадавала хартаў. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. На скачках у Лодзі ўпала з каня, доўгі час лячылася ў шпіталі.

З прыходам у 1939 годзе савецкай улады мужа вывезлі на ўсход, сама яна хавалася ў Вільні. Затым у родным фальварку перажыла нямецкую акупацыю. Тут схавалі ад нацыстаў дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг[pl] (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995).

У 1944 годзе перабралася ў Варшаву. Пэўны час жыла ў Любліне. З 1946 года працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў у Казяніцах, пражыла тут 26 гадоў.

22 кастрычніка 2001 года за ўратаванне яўрэяў званне «Праведнікаў свету» было нададзена: Сабіне Іваноўскай з Ячыноўскіх, Алене Скіндар з Іваноўскіх, Ганне Карнецкай з Іваноўскіх[pl] і Адольфу Данілевічу[2].

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Iwanowska I., Onslow H. Some White Russian Folksongs // Folk lore. Vol. 25. London,1914. Р. 91—109; 212—226; Vol. 35. London, 1922. Р. 64—82.
    • Некалькі беларускіх народных песень (першая публікацыя беларускага фальклору ў Вялікабрытаніі). Пераклад з англійскай, прадмова і падрыхтоўка матэрыялу да друку Яніны Грыневіч // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні – Вып. 4. – Мінск: Бел. навука, 2017. – С. 164-187.

Зноскі

Літаратура правіць