А́львара Арбело́а Ко́ка (ісп.: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983, Саламанка, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2008—2014), у яе складзе чэмпіён свету і Еўропы. Гуляў пераважна на пазіцыі правага абаронцы, аднак мог гуляць у якасці цэнтральнага абаронцы. Падчас свайго вяртання ў Мадрыд часцяком гуляў з правага боку абароны.

Футбол
Альвара Арбелоа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Альвара Арбелоа Кока
Мянушкі Труфель, Спартанец, Рабакоп
Нарадзіўся 17 студзеня 1983(1983-01-17)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—2001 Сцяг Іспаніі Рэал Сарагоса
2001—2002 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 55 (1)
2002—2003   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд C 16 (0)
2003—2006   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья 84 (0)
2006—2007 Сцяг Іспаніі Дэпартыва Ла-Карунья 20 (0)
2007—2009 Сцяг Англіі Ліверпул 66 (2)
2009—2016 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 153 (3)
2016—2017 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 1 (0)
2001 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 4 (0)
2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 1 (0)
2008—2014 Сцяг Іспаніі Іспанія 56 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 мая 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 мая 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Альвара быў падпісаны мадрыдскім «Рэалам» ў зусім юным узросце і пачаў выступаць за юнацкую каманду клуба, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бенітэс. З цягам часу ён стаў сталым іграком рэзервовай каманды і двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і не здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 года Арбелоа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфер жаданнем рэгулярна гуляць.

«Ліверпул» правіць

Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Ліверпула», і 31 студзеня 2007 года перайшоў у гэты англійскі клуб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёна фунтаў, прычым 50 % з іх атрымаў «Рэал». Яго дэбют у «Ліверпуле» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкасла», які скончыўся паражэннем яго каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмейну Пенанту. Аднак паўнавартасным яго дэбютам варта лічыць матч супраць «Барселоны» на «Камп Ноу», які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелоа выйшаў на гэту гульню ў стартавым складзе на пазіцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянеля Месі.

7 красавіка 2007 года Арбелоа забіў свой ​​першы гол за «Ліверпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў іграком «Ліверпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм'ер-лізе. Перад сезонам 2007/08 Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасля сыходу з каманды Крэйга Беламі.

Вяртанне ў «Рэал» правіць

29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што «Рэал» і «Ліверпул» дасягнулі пагаднення аб перадачы Арбелоа ў іспанскі клуб. Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў.

Улетку 2016 года Арбеоа ў якасці свабоднага агента пакінуў «Рэал» і 31 жніўня 2016 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[3]. Аднак правёў за лонданцаў толькі ты матчы: тры ў чэмпіянаце Англіі і адзін у Кубку лігі. У маі 2017 года «Вест Хэм» абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт з абаронцам[4], і ў чэрвені 2017 года Арбелоа абвясцяў аб завяршэнні кар’еры[5].

Зборная правіць

27 сакавіка 2008 года адбыўся дэбют Альвара ў нацыянальнай зборнай Іспаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матча супраць італьянцаў Арбелоа выйшаў на замену Серхіа Рамасу.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

  «Рэал Мадрыд»

Міжнародныя правіць

  Іспанія

Зноскі

Спасылкі правіць