Аляксандр Ігаравіч Кучараў

беларускі футбаліст

Аляксандр Кучараў (нар. 22 студзеня 1995, Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша-ФСК».

Футбол
Аляксандр Кучараў
Поўнае імя Аляксандр Ігаравіч Кучараў
Нарадзіўся 22 студзеня 1995(1995-01-22)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 65 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша-ФСК
Маладзёжныя клубы
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 12 (1)
2016 Беларусь Віцебск 1 (0)
2016   Беларусь Орша 14 (5)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (1)
2018 Беларусь Хімік (Светлагорск) 17 (2)
2019 Беларусь Орша 28 (6)
2020—2022 Беларусь Нафтан 64 (9)
2023 Беларусь Орша 14 (0)
2023— Беларусь Орша-ФСК
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 мая 2015

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», стаў выступаць за дубль клуба. Ужо на наступны сезон трывала замацаваўся ў рэзервовай камандзе.

Перад сезонам 2015 быў пераведзены ў асноўную каманду дынамаўцаў, разам з ёй адпраўляўся на перадсезонныя зборы ў Турцыю. 4 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матчу супраць «Тарпеда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сезоне не з’яўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010»[4], дзе ў асноўным выхадзіў на замену ў канцы матчу.

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск»[5]. У складзе «Віцебска» таксама гуляў у асноўным за дубль. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6], дзе стаў іграком асновы, у 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэнні сезону вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезону 2017, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў разарваны[8].

Пасля зыходу з «Віцебска» далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім у выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. У сезоне 2017 у асноўным толькі выхадзіў на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[10].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сезон 2018 пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». У лютым 2019 года стаў іграком «Оршы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў.

У студзені 2020 года папоўніў склад «Нафтана»[12]. Рэгулярна гуляў за каманду, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2023 года далучыўся да «Оршы»[13]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[14]. Са жніўня 2023 года стаў выступаць за каманду «Орша-ФСК» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы, усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   2 0
2012 дубль Дынама   28 6
2013 дубль Дынама   26 4
2014 дубль Дынама   30 6
2015 (1) Д1 Дынама   1 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010   12 1
2016 (1) Д1 Віцебск   1 0
2016 (2) Д2 Орша   14 5
2017 Д2 Тарпеда   15 1
2018 Д2 Хімік   17 2
2019 Д2 Орша   28 6
2020 Д2 Нафтан   20 3
2021 Д2 Нафтан   24 3
2022 Д2 Нафтан   20 3
2023 (1) Д2 Орша   14 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Kucherov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Kucherov // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_kucherov/
  4. Кучеров на правах аренды перешел из минского «Динамо» в «Березу-2010»
  5. Александр Кучеров сменил минское "Динамо" на "Витебск"
  6. Кучеров и Волков перешли в «Оршу»
  7. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду
  8. Команда отправилась на сбор в Турцию (ОБНОВЛЕНО)
  9. Александр Кучеров подписал трехлетний контракт с минским "Торпедо"
  10. Минское "Торпедо" рассталось с Кучеровым
  11. Пять человек подписали контракты с "Оршей"
  12. Кучеров сменил "Оршу" на "Нафтан"
  13. Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 5 лютага 2023.
  14. "Орша" рассталась с полузащитником Кучеровым (руск.). football.by (26 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2023.

Спасылкі правіць