Аляксандр Адамавіч Штэн

Аляксандр Адамавіч Штэн (нар. 21 лістапада 1949, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2005).

Аляксандр Адамавіч Штэн
Дата нараджэння 21 лістапада 1949(1949-11-21) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Бацька Адам жыў у Гродне, у час Вялікай Айчыннай вайны патрапіў у палон, прайшоў праз лагеры. У 1952 годзе, калі сыну было тры гады, быў асуджаны па 58-м артыкуле. Адбываў пакаранне пад Кемерава. У 1956 рэабілітавалі, праз два гады ён з’ехаў у Аўстрыю, адтуль — у Ізраіль. З сынам сустэўся толькі праз 40 гадоў[1].

Аляксандр Штэн скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1978 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19682002 гадах працаваў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 20022009 гадах ва УДКП «Праектнае бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1986 года.

ТворчасцьПравіць

 
Будынак па вул. К. Маркса

Асноўныя працы: раённы Дом культуры ў г. Шчучын (пабудаваны ў 1987; архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Макарэвіч, Б. Шмыга); банк у г. Шчучын (арх. А. Штэн, Э. Марцінчык, С. Мужэйка, Т. Чорная)[2]; Хрысціянскі дабрачынны цэнтр па вул. Шчорса (пабудаваны ў 1997; архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная, С. Мужэйка); Касцёл Маці Божай Міласэрнасці па вул. Рэпіна (будуецца; 2001, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная); Касцёл Міласэрнасці Божай па вул. Кабяка (будуецца; 1999, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная); будынак грамадска-гандлёвага прызначэння па вул. К. Маркса (пабудаваны ў 2008, архітэктары А. Штэн (кіраўнік), Т. Чорная)[3]; добраўпарадкаванне поймы р. Гараднічанкі ад вул. Леніна да вул. Ажэшка; касцёл Найсвяцейшага Збавіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка (2000-я, арх. А. Штэн, І. Казлоўскі, Т. Чорная)[4] — усе ў Гродне; касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай ў г. Масты (сааўтар І. Казлоўскі)[5]; касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мікрараёне «Індустрыяльны» г. Ліды[6].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Правнук Робинзона
  2. Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 648 стар.
  3. Штен Александр Адамович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  4. Т. В. Габрусь. Актуальныя сродкі архітэктурна-мастацкай выразнасці сучасных каталіцкіх храмаў
  5. Александр Штен. Свобода для творчества. // Архитектура и строительство № 3 (169) 2005 г.
  6. Проект и строительство Костела Милосердия Божьего

ЛітаратураПравіць

  • Штен Александр Адамович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.