Аляксандр Аляксандравіч Байкоў
Аляксандр Аляксандравіч Байко́ў[3] (руск.: Александр Александрович Байков; 25 ліпеня (6 жніўня) 1870 — 6 красавіка 1946) — вучоны ў галіне металургіі і хіміі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1932), Герой Сацыялістычнай Працы (1945). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1934)[4]. Вучоны сакратар Рускага металургічнага таварыства (1910)[4].
Аляксандр Аляксандравіч Байкоў | |
---|---|
руск.: Александр Александрович Байков | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня (6 жніўня) 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1946[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | металург, палітык |
Навуковая сфера | хімія і металазнаўства[d] |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Пятровіч Канавалаў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Фацеж Курскай губерні (сучасны раённы цэнтр у Курскай вобласці Расіі). У 1889 годзе скончыў класічную гімназію ў Курску і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў датэрмінова ў 1893 годзе, атрымаўшы дыплом 1-й ступені. Быў пакінуты працаваць ва ўніверсітэце на кафедры фізічнай хіміі, у 1894 годзе прызначаны лабарантам па хіміі і асістэнтам прафесара Д. П. Канавалава. У 1895 годзе па яго прапанове перайшоў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін на пасаду загадчыка хімічнай лабараторыяй. У 1899—1905 гг. з’яўляўся членам і сакратаром рэйкавай камісіі пры Інжынерным Савеце міністэрства шляхоў зносін. У 1899 годзе саветам Інстытута шляхоў зносін быў накіраваны ў камандзіроўку ў Францыю, дзе займаўся па фізічнай хіміі ў лабараторыі Анры Луі Ле Шатэлье і па крышталяграфіі і мінералогіі ў лабараторыі Р. М. Вырубава. З 1902 года ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце — выкладчык, ад’юнкт, экстраардынарны прафесар, ардынарны прафесар. У 1902 годзе быў зноў камандзіраваны ў Францыю. Пасля вяртання з Францыі ў канцы 1903 г. абараніў дысертацыю на тэму «Исследование сплавов меди и сурьмы и явлений закалки, в них наблюдаемых».
Адначасова з працай у Політэхнічным інстытуце А. А. Байкоў у 1906—1908 гг.на пасадзе прафесара ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, у 1909—1917 гг. на Вышэйшых жаночых курсах. З 1909 г. кансультант Міністэрства шляхоў зносін па пытаннях якасці чыгуначных канструкцый, з 1910 г. на пасадзе вучонага сакратара створанага па яго ініцыятыве Рускага металургічнага таварыства.
У 1918 годзе А. А. Байкоў выехаў у лячэбны водпуск у Крым. Выкладаў у мясцовых навучальных установах, у 1919—1923 гг. прафесар Таўрычаскага (Крымскага) ўніверсітэта, у студзені — сакавіку 1921 г. — яго рэктар. З 1923 г. А. А. Байкоў у Петраградзе, на сваёй ранейшай пасадзе ў Політэхнічным інстытуце. З 25 лютага 1925 г. на пасадзе дэкана хімічнага факультэта, з 17 чэрвеня 1925 г. па 15 кастрычніка 1928 г. рэктар Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1926—1930 гг. выкладаў у Ваенна-Тэхнічнай акадэміі, у 1930 годзе ў Артылерыйскай акадэміі, у 1932—1934 гг. у Электразварачным інстытуце. У 1934—1941 гг. — загадчык кафедрай неарганічнай хіміі і дэкан хімічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта.
З мая 1942 па май 1945 г. А. А. Байкоў — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР. У 1943—1946 гг. — старшыня навукова-тэхнічнай экспертызы Дзяржплана СССР.
Памёр А. А. Байкоў 6 красавіка 1946 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. А. Байкову належаць навуковыя працы па тэорыі акіслення і аднаўлення металаў, дысацыяцыі хімічных злучэнняў пры высокіх тэмпературах, асновах чорнай і каляровай металургіі, прамым атрыманні жалеза з руды, па пытаннях комплекснага выкарыстання сыравіны. У час Вялікай Айчыннай вайны уваходзіў у склад Камісіі па кіраўніцтву будаўніцтвам абарончых збудаванняў, кіраваў работамі абарончага значэння.
Узнагароды і прэміі
правіцьУзнагароды Расійскай імперыі
правіць- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені
- Ордэн Святой Ганны 2-й і 3-й ступені
Узнагароды СССР
правіць- Медаль «Серп і Молат»
- 3 ордэны Леніна
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За абарону Ленінграда»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Сталінская прэмія 1-й ступені.
Памяць
правіцьІмем вучонага названы вуліца ў Санкт-Пецярбургу, Інстытут металургіі і металазнаўства Расійскай Акадэміі навук. У Санкт-Пецярбургу ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі на будынку Політэхнічнага ўніверсітэта і на доме, у якім жыў А. А. Байкоў.
Зноскі
- ↑ Байков Александр Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Байков Александр Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ а б Аляксандр Аляксандравіч Байкоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 225.
Спасылкі
правіць- Аляксандр Аляксандравіч Байкоў на сайце «Героі краіны» (руск.)
- Байков Александр Александрович // Сайт Расійскай Акадэміі навук (руск.)
- Байков Александр Александрович // Этот день в курской истории Архівавана 20 кастрычніка 2017. (руск.)
- Байков Александр Александрович // Архивы Российской академии наук (руск.)
- Александр Александрович Байков // Санкт-Петербургский политехнический университет Петра Великого (СПбПУ) (руск.)