Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі
Аляксандр Мрынскі (нар. 9 жніўня 1990, Хвойнікі, Чэрвеньскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 жніўня 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыступаў за мінскі РДВАР, моладзевую каманду і дубль мінскага «Дынама», гуляў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», дзе ў асноўным выходзіў на замены. У сакавіку 2013 года стаў іграком «Віцебска», але ў жніўні 2013 года пакінуў клуб.
З лета 2014 года выступаў за клуб славацкай Другой лігі «Лакаматыва». У красавіку 2015 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад другалігавай «Беліты-Вітэкс» (пазней змяніла назву на «Узда»). У сезоне 2015 забіў за «Узду» 21 гол і дапамог клубу выйсці ў Першую лігу.
У лютым 2016 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Дапамог пінскаму клубу перамагчы ў Другой лізе, а сам з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе, а ў сезоне 2018 вярнуўся ва «Узду».
У жніўні 2019 года стаў іграком «Асіповічаў»[4], дзе да канца сезона 2019 згуляў у трох матчах, пасля чаго пакінуў каманду.
У пачатку 2021 года далучыўся да чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе, дзе гуляў да канца 2022 года.
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19).
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Дынама | 2 | 0 | |
2006 | дубль | Дынама | 12 | 0 | |
2007 | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |
2008 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2009 | дубль | Дынама | 15 | 0 | |
2010 | Д3 | Бяроза-2010 | 4 | 0 | |
2011 (2) | Д1 | Белшына | 5 | 0 | |
2012 | Д1 | Белшына | 5 | 1 | |
2013 (1) | Д2 | Віцебск | 9 | 1 | |
2015 | Д3 | Узда | 20 | 21 | |
2016 | Д3 | Хваля | 16 | 15 | |
2017 | Д2 | Хваля | 21 | 5 | |
2018 | Д3 | Узда | 22 | 22 | |
2019 (1) | Д3 | Узда | 10 | 4 | |
2019 (2) | Д3 | Асіповічы | 3 | 0 | |
2021 | Д3 | Колас | 10 | 20 | |
2022 | Д3 | Колас | 6 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksandr Mrinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_mrinsky/
- ↑ "Волна" подписала Казарина и Мринского (руск.). football.by (5 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Мринский сменил "Узду" на "Осиповичи" (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.