Аляксандр Віктаравіч Янчанка

Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Аляксандр Янчанка
Саша Янченко.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Янчанка
Нарадзіўся 14 лютага 1995(1995-02-14)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нафтан
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 — 2018 Сцяг Беларусі Гомель 72 (5)
2017   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 23 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[2]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цяслюком па чарзе выходілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матчу. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезону.

Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[3], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019.

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Гомель   16 4
2013 Д1 Гомель   16 1
2014 Д1 Гомель   19 0
2015 Д1 Гомель   16 1
2016 Д2 Гомель   15 3
2017 (1) дубль Гомель   3 1
2017 (2) Д2 Граніт   0 0
2018 Д1 Гомель   6 0

Зноскі

СпасылкіПравіць