Аляксей Аляксандравіч Цяслюк

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Цяслюк)

Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксей Цяслюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Цяслюк
Нарадзіўся 10 студзеня 1994(1994-01-10)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2018 Беларусь Гомель 88 (12)
2018   Беларусь Смалявічы 5 (1)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 20 (4)
2020 Беларусь Гомель 14 (2)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 31 (12)
2022 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 18 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2016

Клубная кар’ера правіць

Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак».

З сезона 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады[3]. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матча паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі[4]. З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі.

У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»[5]. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.

У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[6]. 10 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015[7]. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[8]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[9]. Па выніках сезона 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10].

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезона[11]. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе брэсцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Рухам»[13] і стаў трэніравацца з «Гомелем», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[14]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[16] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[17]. Пакінуў «Лакаматыў» у снежні 2022 года[18].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель   12 1
2012 дубль Гомель   25 5
2013 Д1 Гомель   3 0
2014 Д1 Гомель   10 0
2015 Д1 Гомель   25 5
2016 Д2 Гомель   22 5
2017 Д1 Гомель   20 2
2018 (1) Д1 Гомель   8 0
2018 (2) Д1 Смалявічы   5 1
2019 Д2 Рух   20 4
2020 Д2 Гомель   14 2
2021 Д2 Хваля   31 12
2022 Д2 Лакаматыў   18 3

Зноскі

  1. Aleksey Teslyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_tesljuk/
  3. «Гомель» подписал новый контракт с игроком юношеской сборной Беларуси(недаступная спасылка)
  4. «Спартак» просматривает вингера из «Гомеля»
  5. 8 игроков дубля «Гомеля» переведены в основной состав клуба
  6. Алексей Теслюк продлил контракт с "Гомелем"
  7. Алексей Теслюк стал автором первого гола в 25-м чемпионате Беларуси
  8. Теслюк съездил на просмотр в киевское «Динамо-2»
  9. "Гомель" на два года продлил контракт с Алексеем Теслюком
  10. Теслюк продлил контракт с «Гомелем»
  11. "Смолевичи" взяли в аренду у "Гомеля" Теслюка
  12. Теслюк перешел в "Рух"
  13. "Рух" расторг контракт с Теслюком
  14. Теслюк подписал соглашение с "Гомелем"
  15. Милевский, Теслюк и Ходенков стали игроками "Волны"
  16. Милевский и Теслюк расторгли контракты с "Волной"
  17. Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо"
  18. Гомельский "Локомотив" попрощался с Теслюком, пять игроков покинули команду по истечении арендных соглашений (руск.). pressball.by (28 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.