Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (нар. 15 верасня 1972) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023).
Аляксандр Генадзевіч Бахановіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1972 (52 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі.
З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЕС, іншых краін
правіць21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].
У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[7].
Зноскі
- ↑ Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі яшчэ з трох лукашыстаў . Наша Ніва (12 чэрвеня 2023).
Літаратура
правіць- Научные основы повышения технических и эксплуатационных характеристик зубчато-ременных передач путем комплексного развития методов проектирования и технологии изготовления : диссертация … доктора технических наук : 05.02.02 ; 05.02.08 : защищена 23.02.2007 : утверждена 17.10.2007 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 2006.
- Повышение несущей способности и долговечности зубчато-ременных передач путем выбора их рациональных параметров : диссертация … кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 26.06.1998 : утверждена 00.00.0000 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Генадзевіч Бахановіч